Мазырскія памежнікі просяць паведамляць пра іншаземцаў, таксі і дроны паблізу памежнай зоны
Заклік да жыхароў быць пільнымі ад імя Мазырскага пагранатрада распаўсюдзіў тэлеграм-канал НПЗ.
Памежнікі просяць паведамляць пра невядомых асобаў, іншаземцаў і асобаў, якія цікавяцца праходжаннем мяжы і спосабам яе аховы органамі памежнай службы, месцам дыслакацыі памежных падраздзяленняў.
Акрамя таго, беларусам рэкамендуюць расказваць памежнікам пра транспартныя сродкі з замежнымі нумарамі, аўтамабілі таксі, якія-небудзь лятальныя апараты, што робяць палёты ў непасрэднай блізкасці да дзяржмяжы.
Каментары