Нідэрландцы за шэсць хвілін забралі перамогу ў Турцыі і дадуць бой Англіі ВІДЭА
Нідэрланды — Турцыя — 2:1.
На чэмпіянаце Еўропы вызначыўся апошні паўфіналіст, Нідэрланды вырвалі перамогу ў Турцыі і выйшлі ў 1/2 фіналу.
Туркі першымі забілі, на 34-й хвіліне вызначыўся Айкадын, а потым не толькі мужна адбіваліся, але і часам востра контратакавалі. Той жа Арда Гюлер, як мінімум двойчы меў 95-працэнтныя шанцы.
Нідэрланды ў сярэдзіне другога тайма прадэманстравалі моцны характар. Спачатку Дэ Врэй, а потым дзякуючы аўтаголу Мюлдзюра вырвалі перамогу, выстаяўшы апошнія хвіліны перад турэцкім націскам-навалам.
У паўфінале 10 ліпеня (серада, 22:00) Нідэрланды згуляюць з Англіяй.
У першым паўфінале 9 ліпеня згуляюць Іспанія і Францыя.
Каментары
Болею за красивый футбик.
Краіна хварэе, ідзе шляхам Расеі з адставаннем у 10 гадоў: крыўда на Еўропу, мары пра былую імперыю і моцнага кіраўніка, прасоўванне ўплыву на тэрыторыях гэтай былой імперыі, канцэнтрацыя ўлады, рэлігійны нацыяналізм.
У такіх умовах любыя дасягненні на міжнародным узроўні падкідаюць дровы ў гэтае кастрышча.