«Пакуль узаемнасці не бачым». Лукашэнка наракае, што не можа дамовіцца з Польшчай і Літвою
Беларусь прапануе ўрэгуляваць адносіны з Польшчай і Літвой, але пакуль не бачыць узаемнасці. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае БЕЛТА.
Лукашэнка зноў без падрабязнасцяў пахваліўся, што яму ўдалося разрадзіць напружанае становішча на беларуска-ўкраінскай мяжы. «Страляць — гэта крайні метад. Гэта наш метад, мы ім павінны валодаць, але гэта крайняя мера. Трэба заўсёды вучыцца дамаўляцца. У дадзеным канфлікце ўсю ролю выканалі вайскоўцы», — сказаў ён.
Лукашэнка дадаў, што трэба дыпламатычным чынам рэгуляваць адносіны з суседзямі. «Таксама мы прапануем урэгуляваць нашы адносіны і з Польшчай, і з Літвой. Але пакуль узаемнасці не бачым», — дадаў ён.
Што менавіта прапануе Беларусь суседзямі, невядома. Польшча ж і Літва патрабуюць ад беларускага боку — прыбраць мігрантаў з мяжы. Польша таксама патрабуе вызваліць палітвязня Анджэя Пачобута.
Замест гэтага міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў, што Беларусь запрасіла польскі бок сумесна вывучыць сітуацыю на граніцы — «прыехаць на граніцу, паглядзець, пагаварыць, падыскутаваць, намеціць нейкія планы».
Латвія з 16 ліпеня забараняе ўезд машын з беларускімі нумарамі
Латвія хоча наогул забараніць машынам з беларускімі нумарамі перасоўвацца па краіне
Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах
Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія тавары цяпер нельга правезці?
Каментары
Чел, выпусти политзеков. прекрати репрессии, проведи Честные, Прозрачные и Свободные Выборы и тогда если победишь, можно разговаривать... А так просто надувание мыльного пузыря\...