Мазырскія ўлады прызналі, што перабоі з водазабеспячэннем у горадзе застаюцца
На тэлеграм-канале «Мозырщина официально» з'явілася кароткае паведамленне, якое сведчыць, што ацэнка сітуацыі з аднаўленнем водазабеспячэння ў горадзе пасля разбуральнага ўрагану, зробленая ўчора ўвечары старшынёй мясцовага райвыканкама, не зусім адпавядала рэчаіснасці.
«З'явіліся перабоі водазабеспячэння. Паніжаны напор вады з-за яе максімальнага спажывання. Працуюць усе 16 свідравін, але з-за нізкага ціску вада не падымаецца ў дамы вышэй 3 паверха. Сітуацыя неўзабаве ўрэгулюецца», — напісалі ў афіцыйным канале.
@nashaniva Вялікія праблемы з вадою ў Мазыры засталіся #мозырь #мазыр #райцентр #калинковичи #гомель #могилев #вода #электричество #гомельскаяобласть #беларусь #нашаніва ♬ Last Hope - Steve Ralph
Учора, ацэньваючы стан на 20:00, старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка сказала:
«У нас амаль адноўлена пітное водазабеспячэнне па горадзе Мазыру, далей адпрацоўваем населеныя пункты. У 29 населеных пунктах на працягу ночы павінна паступіць пітная вада, якая «запітаная» ад гарадскіх сетак».
У мясцовым чаце гэтыя словы былі сустрэтыя вельмі крытычна, многія карыстальнікі пісалі, называючы канкрэтныя вуліцы, што вада ў іх ці не з'яўлялася зусім, ці была з'явілася на вельмі кароткі час і зноў прапала.
Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць
Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра
Круты прыбыў у пацярпелую ад урагану Гомельшчыну. Перш за ўсё ён паехаў на экскурсію ў музей партызан
Праблемы з электрычнасцю на Мазыршчыне б'юць па медыцынскіх установах
Дапамогу ад дзяржавы на пераадоленне наступстваў урагану змогуць атрымаць толькі незаможныя мазырчукі
Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна
Каментары