У Мінску затапіла і станцыю метро «Усход». Аднак закрываць яе не сталі ВІДЭА
Вада бурным патокам лілася па лесвіцы на платформу.
Станцыя метро «Усход» пацярпела ад вялікага патопу ў Мінску. Мінчукі дзеляцца відэа, як вада бурным патокам сцякае па лесвіцы на платформу. Аднак ліўнёўка, мяркуючы па роліку, спраўляецца нядрэнна.
Прэс-служба метрапалітэна не паведамляла пра закрыццё станцыі, як гэта было з «Паркам Чалюскінцаў». Толькі адзін уваход перакрылі.
Каментары