Плошча знаходзіцца каля Кіеўскага вакзала.
Плошча Еўропы ў Маскве перайменаваная ў плошчу Еўразіі. Такое рашэнне прыняў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.
Плошча знаходзіцца ў маскоўскім раёне Дарагамілава на беразе Масквы-ракі побач з Кіеўскім вакзалам, Кіеўскім скверам і Беражкоўскай набярэжнай.
На плошчы знаходзіцца буйная авангардысцкая скульптура з фантанам «Выкраданне Еўропы» бельгійскага скульптара Аліўе Стрэбела. Комплекс скульптуры і фантана расійскай сталіцы падарыў Брусель у 2002 годзе.
Каментары