Гамельчука судзяць за «распальванне варожасці» і «абразу прадстаўніка ўлады»
У Гомельскім абласным судзе пачаўся закрыты працэс супраць Антона Лісічкіна паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна». Судзіць хлопца Вадзім Бобыраў.
Вядома, што Антону Лісічкіну 25 гадоў. З сацсетак хлопца вынікае, што ў 2016 годзе ён скончыў школу, у 2019-м — адслужыў у арміі.
Каментары