Мінабароны Расіі: У ноч на суботу над сямю рэгіёнамі РФ і Азоўскім морам былі збітыя 75 беспілотнікаў
Самаму масіраванаму нападу падвергліся Растоўская, Белагарадская і Арлоўская вобласці.
У паведамленні Мінабароны Расіі сцвярджаецца, што мінулай ноччу сем рэгіёнаў РФ былі атакаваныя 74 дронамі, усе яны былі «перахопленыя і знішчаныя» (яшчэ адзін беспілотнік — над Азоўскім морам), піша Бі-бі-сі.
Самаму масіраванаму нападу падвергліся Растоўская (36 дронаў), Арлоўская (17 дронаў), Белгарадская (9 дронаў), Курская вобласці (дронаў).
Губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў ноччу паведамляў аб нападзе 5 беспілотнікаў, два з якіх, паводле яго слоў, трапілі ў жылы дом. Пацярпелых не было, сцвярджаў губернатар.
Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў заявіў, што ў выніку масіраванага нападу беспілотнікаў на рэгіён «пашкоджанні атрымаў шэраг складскіх аб'ектаў у Каменскім і Марозаўскім раёнах».
Тэлеграм-канал Mash паведамляў, што ў Марозаўску беспілотнікі атакавалі аэрадром.
Каментары