Украіна заявіла пра знішчэнне расійскага Су-34 на аэрадроме ў Растоўскай вобласці
ГУР Украіны расказала пра атаку на аэрадром у Марозаўску 3 жніўня.
Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла пра знішчэнне расійскага звышгукавога знішчальніка-бамбардзіроўшчыка Су-34 на аэрадроме Марозаўск у Растоўскай вобласці. Удар па аэрадроме Украіна нанесла 3 жніўня.
Паводле звестак аэраразведкі, яшчэ два самалёты гэтага ж тыпу атрымалі пашкоджанні. Акрамя таго, цалкам знішчаны склад авіяцыйнага ўзбраення — ад другаснай дэтанацыі расійскіх боепрыпасаў на тэрыторыі аэрадрома і вакол яго бачныя вялікія плошчы выпаленай зямлі.
Аэрадром у Марозаўску знаходзіцца за 265 кіламетраў ад лініі фронту.
3 жніўня разам з вайсковым аэрадромам УСУ атакавалі некалькі нафтабаз і аб'ектаў захоўвання гаруча-змазачных матэрыялаў расійскіх войскаў у Белгародскай, Курскай і Растоўскай абласцях.
Расейскае Мінабароны не каментуе ўкраінскі ўдар па авіябазе. Улады Растоўскай вобласці паведамлялі, што 3 жніўня Каменскі і Марозаўскі раёны атакавалі 55 украінскіх беспілотнікаў.
Каментары