Грамадства1212

Марына Васілеўская расказала Азаронку, якая карысць ад апанентаў рэжыму

Марына Васілеўская, якая нядаўна злётала ў космас, дала ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі вялікае інтэрв'ю прапагандысту Рыгору Азаронку. Сярод іншага, з падачы вядучага яна расказала пра сваё стаўленне да таго, што ў апазіцыйных колах яе ўспрымаюць як касмічную турыстку, а не як сапраўдную касманаўтку. 

Марына Васілеўская. Скрыншот з відэа

Васілеўская спаслалася на адсутнасць часу ў сваім напружаным графіку на тое, каб чытаць апанентаў рэжыму Лукашэнкі (пра тое, што ўвогуле ўлады гэта трактуюць як злачынства, не згадвала).

У той жа час яна ўпэўненая, што нават скептыкам з часам стане ясна, што яе палётам беларусы пры дапамозе Расійскай Федэрацыі насамрэч дасягнулі вялікай моцы і неймаверных вышынь.

У той жа час у самой наяўнасці апанентаў яна бачыць карысць, бо пры іх дапамозе можна стаць мацнейшай:

«У прынцыпе, такія людзі таксама павінны быць, каб мы былі і мацнейшыя, і каб навучыць нас нечаму, і папрацаваць над сваімі памылкамі, каб ісці далей». 

Азаронак падказаў ёй аргумент, што, маўляў, калі вы называеце Марыну Васілеўскую касмічнай турысткай, то чаму самі тады не паспрабавалі стаць на яе месца? Яна гэтую тэму падхапіла:

«А чаму не? Чаму ж вы не паспрабавалі? Калі ласка, гэта быў у прынцыпе адкрыты набор для палёту ў космас. Вядома, сядзець на канапе і гаварыць лягчэй, чым сапраўды прайсці гэты шлях».

Шлях жа, паводле яе меркавання, вельмі нялёгкі, бо чаго вартыя адныя перагрузкі. Ды і прызямляцца было нялёгка, акурат у тым палёце нешта не вельмі з гэтым задалося. 

Каментары12

  • Ганьба
    08.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Гарамбуш
    08.08.2024
    "А чаму не? Чаму ж вы не паспрабавалі? - она реально не понимает, что происходит или это такое издеватьельство? Как она представляет оппозицию на конкурсе?
  • Канапны астранаўт
    08.08.2024
    Апаненты рэжыму не дайшлі да прыёмнай камісіі ў касманаўты - тармаза ў камерах перашкодзілі, і спроба паляцець у космас магла быць ацэненая як спроба ўцёкаў. А хто не сядзіць, тыя больш часу ў корках на мяжы правялі ў тыя дні, чым Васілеўская на арбіце. Іншым шлях да зорак перайшла камісія па вяртанні: доўга дакументы разглядалі.
    З.ы. У Марыны перспектыўны начос мог бы быць, як у Церашковай, але ж лука абнуліўся яшчэ да таго, як прэзідэнтства пу з'явілася ў праекце.

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента4

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе1

У Вялікабрытаніі зафіксавалі палёты неапазнаных дронаў над вайсковымі базамі, якія выкарыстоўваюць ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента4

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →