Грамадства22

Анджэй Пачобут быў гатовы выехаць з Беларусі — Rzeczpospolita

«Ён моцна схуднеў, я яго не пазнала. Пры ім яшчэ трымалася, але калі выйшла з турмы, проста заплакала», — кажа Анжаліка Борыс, якая сустрэлася са зняволеным журналістам у красавіку.

Анджэй Пачобут падчас судовага пасяджэння. Фота: sb.by 

Палітвязень Анджэй Пачобут быў гатовы выехаць з Беларусі. Пра гэта піша Rzeczpospolita са спасылкай на кіраўніка Саюза палякаў Анжаліку Борыс. Увесну яна мела магчымасць сустрэцца з Пачобутам, піша Reform.news.

«Я размаўляла з Анджэем дзве з паловай гадзіны. Наша размова тычылася становішча Саюза палякаў. І я, і Анджэй хочам, каб польскасць тут захавалася, каб мы маглі выкладаць польскую мову. Наша Польшча тут, на Нёмане. Ён быў рады, што мы ўсё яшчэ займаемся гэтым у гэтай складанай сітуацыі. Я папрасіла яго разгледзець магчымасць выезду з краіны, калі будзе такая магчымасць.

Сказаў мне так: калі ты лічыш, што так трэба паступіць, так зраблю. Па маёй просьбе ён пагадзіўся пакінуць краіну. Жыццё майго калегі для мяне важнейшае за ўсё», — цытуе выданне Анжаліку Борыс.

Па словах Борыс, да гэтага яна напісала ліст Аляксандру Лукашэнку з просьбай сустрэцца з Пачобутам. Сустрэча адбылася ў красавіку.

«Ён выглядаў вельмі дрэнна. Маё сэрца разрывалася. Маральна ён адчувае сябе добра, але фізічна ён выглядаў вельмі дрэнна. Ён моцна схуднеў, я яго не пазнала. Пры ім яшчэ трымалася, але калі выйшла з турмы, проста заплакала», — дадала яна.

Па словах Борыс, падчас наведвання ёй дазволілі перадаць Пачобуту лекі. Менавіта пра сустрэчу з Пачобутам ішла размова падчас размовы Борыс і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў сярэдзіне красавіка.

«Я неадкладна паехала ў Варшаву і дала гэтую інфармацыю прэзідэнту Анджэю Дуду. Я папрасіла перамоваў аб вызваленні Пачобута», — сказаў яна.

«Сёння для нас самае галоўнае, каб Анджэй Пачобут быў свабодны і здаровы. Астатняе — другаснае», — дадала яна.

У публікацыі выдання гаворыцца, што падзяліцца падрабязнасцямі сустрэчы з Анджэем Пачобутам яе заахвоціла тое, што ў Польшчы з'явіліся каментары пра ягонае нежаданне пакідаць Беларусь. Яна пацвердзіла, што вясной 2021 года, калі былі вызваленыя тры актывісткі польскай меншасці, яны разам з Пачобутам сапраўды не пагадзіліся пакінуць краіну. Аднак з тых часоў ужо прайшло больш за тры гады.

Саму Анжаліку Борыс выпусцілі з СІЗА ў сакавіку 2022 года. Пасля гэтага яна знаходзілася пад хатнім арыштам. У красавіку мінулага года быў зняты хатні арышт.

У матэрыяле Rzeczpospolita таксама прыводзяцца словы жонкі Анджэя Пачобута Аксаны. Яна таксама адмаўляе, што яе муж не згодны на выезд.

«Гэта трызненне, мой муж знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі і не мае магчымасці выказвацца», — сказала яна.

Выданне таксама звярнула ўвагу на праграму «Клуб рэдактараў», у якой Юрый Васкрасенскі заявіў, што беларускія ўлады былі гатовыя адпусціць Пачобута ў рамках нядаўняга абмену, але нібыта польскі бок адмовіўся.

«Нічога падобнага Лукашэнка не прапаноўваў», — пракаментаваў выданню міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Сямоняк.

«Гэта абсалютна няпраўда. Падчас расійска-амерыканскага абмену расійскі бок не прапанаваў уключыць Анджэя Пачобута. Вядома, амерыканцы даўно ведаюць, хто нам патрэбны, у тым ліку і Пачобут. Ужо некалькі месяцаў мы ўсяляк настойваем, просім і настойваем на вызваленні Анджэя Пачобута. Ніколі беларускі бок гэтага не прапаноўваў ні ў якой форме, ні прама, ні ў рамках буйных міжнародных і двухбаковых абменаў», — сказаў міністр.

Каментары2

  • sader
    12.08.2024
    как много раз было сказано: не делайте кумиров никогда. польские власти также пытаются спрыгнуть с этого обмена, где виден их результат: большой 0!!! у них было на что обменять, но они своего не вытащили!
    За кого бы ты ни голосовал, как только они получили власть, ты, как простой гражданин переходишь в оппозицию к власти (даже если выиграла твоя партия), потому что они, получив власть, будут думать в первую очередь о себе и своих интересах.
  • ...
    12.08.2024
    франак таксама здаецца трохі схуднеў...

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары4

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары4

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →