Праходжанне мяжы можа расцягнуцца на двое сутак.
Па стане на 06:00 чацвярга на памежным пераходзе «Брэст» стаяць рэкордныя 100 аўтобусаў, паведамляе сайт Памежнага камітэта. Столькі іх было і ўчора пасля 22-й гадзіны. У аўторак а 16-й былі 92 аўтобусы.
Таксама там з раніцы стаяць 500 легкавікоў.
У Каменным Логу на літоўскай мяжы стаяць 30 легкавікоў, чаргі з аўтобусаў няма. Тыя ж лічбы і ў Беняконях.
У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў таксама няма.
Каментары