У Гродне затрымалі вядучага інжынера-тэхнолага аднаго з прадпрыемстваў горада
Пра затрыманне гродзенца піша «Вясна».
Мужчына, паводле сцвярджэння сілавікоў, нібыта наведваў паслявыбарчыя акцыі пратэсту (на адной з якіх быў затрыманы), распаўсюджваў пратэсныя ўлёткі ў сваім пад'ездзе, а таксама дасылаў у чат-бот Nexta інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі і інфармацыю са свайго прадпрыемства.
Каментары