Яўгена затрымалі 18 студзеня 2021 у Наваполацку. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Суд над Харашкевічам праходзіў у закрытым рэжыме.
Віцебскі абласны суд 16 верасня 2021 года асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі.
Пераслед звязаны з тым, што мужчына выкрыў фальсіфікацыі выбараў на выбарчым участку, дзе ён быў назіральнікам.
17 жніўня 2024 года палітвязень выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
Пакуль Яўген сядзеў у СІЗА, у яго нарадзілася дачка Мілана. На абвяшчэнне прысуду бацькі Яўгена прынеслі ў залу раздрукаваныя фотаздымкі дачкі.
Каментары