Якая абстаноўка на памежных пераходах па стане на 08:00 панядзелка?
На памежным пераходзе «Брэст» стаіць усяго дзевяць аўтобусаў і 450 легкавых аўтамабіляў.
У Казловічах стаіць 800 грузавікоў.
На літоўскай мяжы ў Каменным Логу, паводле Памежнага камітэта, чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, але стаіць 620 грузавікоў.
Тое ж самае і ў Беняконях. Чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, але ёсць 880 грузавікоў.
На латвійскай мяжы — 650 грузавікоў. Чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.
Каментары