Вайна55

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ з канчатковымі вынікамі ўдару па складзе ў Таропцы. Яны ўражваюць

Знішчэнне 18 верасня 107-га арсенала Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны Расіі ў Таропцы стала сур'ёзнай стратай для расійскай ваеннай інфраструктуры. Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі ў высокім разрозненні паказваюць маштаб разбурэнняў.

Як выглядае, у арсенале знішчаныя склады, разбураная інфраструктура і страчаны вялікі чыгуначны састаў.

Асаблівую ўвагу прыцягвае самая новая і ўмацаваная частка арсенала — большасць сховішчаў ці цалкам знішчаныя, ці атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. На месцы аднаго з іх засталася велізарная варонка, якая сведчыць пра моцны выбух. Некалькі бункераў усё ж такі захаваліся, але, магчыма, яны былі пустыя.

Удар па гэтым складзе з'яўляецца стратэгічна важнай падзеяй, якая можа аслабіць расійскія сілы на пэўны перыяд, асабліва ў кантэксце актыўных баявых дзеянняў ва Украіне.

Паводле Інстытута вывучэння вайны (ISW), удар Украіны 18 верасня па расійскім складзе ракет і боепрыпасаў каля Таропца ў Цвярской вобласці меў значныя наступствы для расійскіх войскаў.

Эксперты мяркуюць, што ў выніку гэтага ўдару былі знішчаныя запасы боепрыпасаў, якіх хапіла б на 2−3 месяцы ваенных дзеянняў.

Гэта можа істотна паўплываць на аперацыі Расіі ў найбліжэйшыя месяцы, бо аднаўленне такіх аб'ёмаў боепрыпасаў патрабуе часу і рэсурсаў.

Каментары5

  • Так павінна выглядаць уся расея
    23.09.2024
    Ай украінскія хлопцы, ай малайцы. Бавоўна знішчыла пад корань усе запасы на складзе рашыстаў.
  • Луна-Луна, цветы-цветы
    23.09.2024
    У час, калі бавоўна актыўна квітнее, паверхня краіны-агрэсара пачынае нагадваць ландшафт Месяца. Камусьці ў Драздах трэба добра думаць рэшткамі мазгоў, перш чым упісвацца за рашку. Бо аэрадромы ў Лунінцы, Гомелі ці арсенал у Броннай Гары ля Бярозы будуць выглядаць яшчэ горш з-за блізкай адлегласці падлёту.
  • Сігнал НАТА усім імперыялістам : Навальнай, Яшыну , Пуціну і г.д.
    24.09.2024
    12% Боепрыпасаў Маскоўскай імперыі было знішчана за 3 дні. Сігнал НАТА усім імперыялістам : Навальнай, Яшыну , Пуціну і г.д. Капітуляцыя і дэкаланізацыя адзіны шлях дзеля вас суседзі з ўсходу

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі24

Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады3

У Стаўбцоўскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет. Ёсць пацярпелыя

МЗС Беларусі заявіла, што хоча ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і атрымаць гарантыі бяспекі40

Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру6

У Валожынскім раёне перакулілася маршрутка. Восем пацярпелых

Экіпаж танкера «Валганафта-239», які пацярпеў крушэнне ў Керчанскім праліве, яшчэ не выратавалі

Беларуска расказала пра сваю працу ў анлайн– і звычайным казіно4

Сёння складанае надвор’е для кіроўцаў, магчымыя перабоі ў руху грамадскага транспарту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →