Грамадства2828

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч

Дыскусія зайшла і пра тое, ці трэба дапамога расійскіх лібералаў у вызваленні беларускіх палітвязняў.

Андрэй Стрыжак і Таццяна Хоміч. Фота: «Наша Ніва»

Тэмай новага выпуску ютуб-канала «Мне таксама не падабаецца» стаў лёс палітвязняў. Асаблівая спрэчка разгарэлася паміж кіраўніком «Байсола» Андрэем Стрыжаком і Таццянай Хоміч, сястрой Марыі Калеснікавай.

Ці патрэбна нам дапамога расійскіх лібералаў у вызваленні палітвязняў

Падчас дыскусіі Таццяна Хоміч адзначыла як пазітыўны факт тое, што да пытання вызвалення беларускіх палітвязняў далучыліся расійскія ліберальныя колы.

«Нам патрэбна любая дапамога. І калі яны змогуць стаць голасам, данесці гэтую інфармацыю ў вышэйшых палітычных колах міжнародным партнёрам, то гэта выдатна», — адзначыла жанчына.

З такой пазіцыяй катэгарычна не пагадзіўся Андрэй Стрыжак. 

«Зараз расійскі наратыў можа падысці да гэтага такім чынам, што «вось мы як дрэнная вялікая Расія нарабілі спраў і мы за гэта адказныя, а цяпер мы як не менш вялікая і імперская добрая Расія будзем дапамагаць вось гэтым няшчасным беларусам, яны ж самі не справяцца».

У гэтым ён бачыць «чарговую інфармацыйную кампанію, якая накіравана хутчэй для таго, каб палепшыць свае ўласныя пазіцыі, адцягнуць увагу ад нейкіх чыста расійскіх праблем, звязаных, напрыклад, з вайной, і паспрабаваць пагуляць на полі беларускіх палітвязняў».

Аддаўшы расіянам пытанне вызвалення беларускіх палітвязняў, лічыць Стрыжак, мы «вяртаемся ў наратыў, што рускія будуць адказваць за ўсё, што адбываецца ў нашым рэгіёне».

«Яны дзейнічаюць ва ўласных інтарэсах. Вось такое маё дакладнае перакананне», — падкрэсліў кіраўнік «Байсола».

Гасцямі перадачы былі кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч і блогерка Вольга Такарчук

Што можна прапанаваць Лукашэнку ў абмен на вызваленне палітвязняў

Падчас дыскусіі Андрэй Стрыжак адзначыў, што беларускія дэмакратычныя сілы не могуць нічога прапанаваць Лукашэнку ў абмен на вызваленне палітвязняў.

Такія размовы Таццяна Хоміч назвала неканструктыўнымі. Яна звярнула ўвагу, што побач з санкцыямі ёсць і іншыя пытанні, вырашэнне якіх можа паўплываць на сітуацыю з палітвязнямі.

«Я гаварыла пра пункты пропуску альбо аднаўленне злучэння. Калі гэта (закрыццё межаў — НН) было зроблена ў 2020 годзе праз кавід, чаму зараз гэта яшчэ актуальна? (…) Калі мы можам дабіцца пры гэтым вызвалення людзей і яшчэ паляпшэння сітуацыі для беларусаў унутры, я толькі за».

Вядучая перадачы Жэня Сугак згадала «механізм іміджавых уступак»:

«Хтосьці патэлефанаваў Лукашэнку, хтосьці сустрэўся з Лукашэнкам. Для яго таксама важна хаця б частковае прызнанне яго легітымнасці на Захадзе. Не абавязкова ўвесь пірог аддаваць. Часам нават хопіць нейкага твіту ў яго падтрымку, ці згадкі, ці прыезду Рыжанкова на якое-небудзь мерапрыемства ў Еўропе».

Таццяна Хоміч заўважыла, што чула ад аднаго дыпламата, што «званкі, нейкія сустрэчы, размовы — гэта фактычна паветра». Такія дзеянні нічога не каштуюць, і, «магчыма, у вачах заходніх палітыкаў гэта не будзе легітымізацыяй» Лукашэнкі. У той жа час такія крокі могуць дапамагчы вызваленню.

Яшчэ адну магчымасць Хоміч бачыць ва ўключэнні беларускіх палітвязняў у спісы для абмену паміж Расіяй і Захадам.

Сястра Калеснікавай адзначае, што яе шматгадовы вопыт камунікацыі з міжнароднымі партнёрамі, дыпламатамі, арганізацыямі паказаў, што асноўная праблема — у палітычнай волі Захаду прапанаваць штосьці Лукашэнку. Цяпер, калі ён пачаў выпускаць палітвязняў, якраз спрыяльны момант для дэмакратычных сілаў прабудзіць гэту волю, мяркуе яна.

Ці можна гаварыць з Лукашэнкам

Андрэй Стрыжак лічыць, што вызваленне Лукашэнкам часткі палітвязняў не павінна паўплываць на стратэгію дэмакратычных сіл, бо «ўлада не стала ні крышачку легітымнейшай, ні гуманнейшай ці дабрэйшай, альбо святлейшай ад таго, што яна проста аднаўляе статус-кво для несправядліва асуджаных людзей, у якіх адабралі гады жыцця».

«Стратэгія застаецца ранейшай — вітанне таго, што людзі выходзяць на свабоду, але пастаяннае нагадванне аб тым, што сітуацыя стратэгічна не змянілася».

Кіраўнік «Байсола» не пагадзіўся з меркаваннем аб тым, што нічога не каштуе званок Лукашэнку ці пазітыўны твіт пра яго:

«Ён каштуе. Каштуе для тых людзей, для якіх пазіцыя прынцыпаў з'яўляецца каштоўнай, для якіх прынцып не супрацоўнічаць, не ўзаемадзейнічаць з тэрарыстам, які захапіў цалкам уладу, з'яўляецца нечым значным. Перамовы ў гэтай сітуацыі могуць ісці ў тым выпадку, калі Лукашэнка адмаўляецца ад сваіх практык. (…)

Мая пазіцыя тут будзе дакладнай і паслядоўнай — перамовы магчымы тады, калі Лукашэнка будзе гатовы да іх. Пакуль ён да іх не гатовы», — падкрэсліў Стрыжак.

Ён выказаўся, што адзінае, чаго дакладна хоча Лукашэнка, гэта капітуляцыі сваіх апанентаў, больш выразных сігналаў няма.

«Ён жадае знявагі, ён жадае поўнага падпарадкавання ўсіх, у тым ліку і тых, хто выехаў за мяжу. (…)

Прыязджайце, кайцеся, паўзіце на каленях, і тады я падумаю, дарую вам. Вось гэты меседж гучыць ад яго вельмі выразна, калі мы гаворым пра сігналы. Усе астатнія сігналы ад яго гучаць у многіх, мне здаецца, проста ў галовах, а не ад яго самога», —

эмацыйна выказаўся кіраўнік «Байсола».

Каментары28

  • Bill of rights
    26.09.2024
    Таки подтолкнул Зенон Станиславович тугодумов хоть какому-то обсуждению вопроса. А то все встречи фотки и фуршеты. Я думаю инстинкт самосохранения оставит все эти вопросы на уровне коментов в интернете. Гранты они важнее.
  • .
    26.09.2024
    У любым выпадку гэтыя спрэчкі не пра рэальныя дзеянні, якія могуць зрабіць тыя, хто спрачаецца.
    Гандляваць "легатымацыяй" удзельнікі дыскусіі не могуць, бо яны не еўрапейскія дзяржструктуры.
    Забараніць "добрым расейцам" прыгадваць нашых зняволеных таксама немагчыма.
    Значыць, размовы толькі пра тое, як да гэтага адносіцца.

    Стрыжак хаця б дзейнічае па сваіх напрамках. Астатнія тэарэтызуюць.
    Ацэнкі яго цвярозыя, верныя. "Усе астатнія сігналы ад яго гучаць у многіх, мне здаецца, проста ў галовах, а не ад яго самога" - моцна сказана.
  • Satan
    26.09.2024
    Ну, усё Стрыжак дакладна кажа. Луке патрэбна капітуляцыя, прызнанне і легітымнасць. І усё гэта разам. Апошнія мэсэджы толькі й гэтым і прасякнуты "пагавары са мной, Шольц, я саскучылся па Меркель"
    А пагран.пераходы... дык палякі ж казалі - выпускай Пачобута і будзем размаўляць. А ў адказ што? - Сікорскі, прыязджай сам забірай. (мы і цябе ў закладнікі возьмем) Сікорскі не прыехаў - і зноўку мігранты сотнямі праз плот лезуць.
    Якія перамовы? Якія размовы могуць быць? Ну, палякі ж ня тупые, ну. Зараз ўвогуле возьмуць і Кукурыкі зачыняць. А мо і Тэрэспаль разам.

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»3

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве35

Легенду Веткаўскага музея, вядомага краязнаўцу асудзілі ў Гомелі — вырак выносіў былы следчы2

Расія ўпершыню выкарыстала супраць Украіны балістычную ракету новага тыпу. Што гэта можа змяніць14

Пад Мінскам на дарогу выскачыла казуля — перакуліўся МАЗ ФОТАФАКТ

У сеціве з'явілася відэа, магчыма, першага ў гісторыі прымянення новых расійскіх балістычных міжкантынентальных ракет2

Жыхар Віцебска патэлефанаваў у банк і «падарваў асабістыя якасці Лукашэнкі». Яго адправілі ў калонію2

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў21

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»3

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →