То-бок ты даеш грошы, а ён выдае смажаную бульбу.
Бульбамат з'явіўся ля дзвярэй сушы-бара «Фіш Фуд», які на вуліцы Маякоўскага, 14, піша koko.by.
Бульба-аўтамат выглядае стыльна, рыхтуе два памеры бульбы фры ад 4 да 6 рублёў, у тым жа «Макбай» самая вялікая бульба каштуе 5,20.
Аплата толькі картамі, ніякай гатоўкі, манет і на вэксаль. Сярэдні час падрыхтоўкі адной порцыі бульбы ад 4 да 6 хвілін.
Дасведчаныя людзі сказалі, што за гэтыя грошы крыху пазней навучаць бульбамат і соус выдаваць.
Такія б аўтаматы ў паркі, дзіцячыя цэнтры і ва ўстановы, дзе так і не навучыліся правільна смажыць бульбу фры. Вельмі цікава, як штука будзе працаваць у нашу зіму, дадае koko.by.
Каментары