Як выглядае будынак павятовай бальніцы ў Мазыры, які гарэў учора ФОТЫ
Агонь цалкам знішчыў дах і частку перакрыццяў.
Тэлеграм-канал «Мазыр» апублікаваў здымкі павятовай бальніцы ў Мазыры пасля пажару. Помнік архітэктуры загарэўся ўчора а 20-й гадзіне.
Пажар удалося ліквідаваць толькі ў 21:39. Агнём цалкам знішчана 200 квадратных метраў даху і частка міжпавярховага перакрыцця.
Меркаванай версіяй прычыны ўзгарання назвалі падпал.
Каментары