Нобелеўскі тыдзень пачнецца з абвяшчэння прэміі па фізіялогіі і медыцыне.
Лаўрэаты будуць абвешчаныя сёння ў 12:30 пра Мінску.
У аўторак абвесцяць лаўрэатаў па фізіцы (12:45), у сераду па хіміі (12:45).
У чацвер стане вядомы Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры (14:00), а ў пятніцу — Нобелеўскі лаўрэат прэміі міру (12:00).
У наступны панядзелак абвесцяць лаўрэата па эканоміцы.
Дарэчы, роўна два гады таму, 7 кастрычніка 2022 года, Нобелеўская прэмія міру была прысуджана праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які тады быў за кратамі, а ў сакавіку 2023 года асуджаны на 10 гадоў.
Каментары