Раней Беларусі прарочылі вобраз «вялікай Малдовы». А куды рухаемся цяпер?
Аналітык Сяргей Чалы прапанаваў новую метафару.
Эканаміст Дзмітрый Крук нядаўна апісаў два сцэнары эканамічнага развіцця Беларусі. Па адным з іх мы вяртаемся на нармальны шлях і спрабуем дагнаць суседзяў. Другі ж нічога добрага не прадугледжвае. Гэты негатыўны сцэнар Чалы калісьці назваў вобразам «вялікай Малдовы». Цяпер гэты вобраз рэалізаваўся, і ў Малдове ўжо могуць пужаць Беларуссю.
Таму Сяргей Чалы ў выпуску сваёй ютуб-праграмы пра эканоміку прапанаваў новую метафару таго шляху, якім рухаецца Беларусь пры Лукашэнку, — «Вялікае Прыднястроўе».
«З улікам расійскай прысутнасці ў краіне — вайсковай, палітычнай, — умяшання ва ўнутраныя справы, вось такі анклаў, гнайнік, які стварае праблемы суседзям і гэтак далей. Вось што такое «Вялікае Прыднястроўе» пад назвай «смарт-вёска». Гэта перспектыва да 2040 года, якая прапісана ў планах».
***
Прыднястроўе (Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка) — непрызнанае міжнароднай супольнасцю дзяржаўнае ўтварэнне са спрэчным статусам. Прыднястроўе моцна залежыць ад палітычнай, вайсковай і эканамічнай падтрымкі з боку Расіі. У рэгіёне размешчаны расійскія міратворчыя сілы. Прыднястроўе часта разглядаецца як адзін з так званых замарожаных канфліктаў на постсавецкай прасторы.
Каментары