Вайна11

Буданаў асабіста ўдзельнічаў у аперацыі па вызваленні Ваўчанскага завода

«Некалькі сутак прысутнічаў, непасрэдна кіраваў місіяй», — кажа паплечнік.

Фота: ГУР Украіны

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў быў з разведчыкамі на ключавым этапе аперацыі па вызваленні Ваўчанскага агрэгатнага завода. Пра гэта заявілі ў эфіры тэлемарафона, піша hromadske.ua.

«Ні для каго не таямніца, што Кірыл Аляксеевіч Буданаў часта непасрэдна ўдзельнічае ў аперацыях. Канкрэтна ў гэтай аперацыі ён быў з намі ў ключавы момант, на ключавым этапе. Некалькі сутак прысутнічаў, непасрэдна кіраваў місіяй. Безумоўна, гэта падтрымлівае байцоў, дае ім матывацыю», — сказалі ў тэлемарафоне.

24 верасня падраздзяленні ГУР цалкам вызвалілі тэрыторыю Ваўчанскага агрэгатнага завода і знішчылі акупантаў ва ўсіх 30 будынках прадпрыемства. Разведка адзначыла, што аперацыя была «надзвычай складанай».

У Ваўчанску сілы абароны ўжо некалькі месяцаў трымалі заблакаванымі расійскія войскі на мясцовым агрэгатным заводзе. А ўжо 16 верасня пачалі з'яўляцца паведамленні, што ўкраінскія войскі контратакавалі ў раёне Ваўчанска. Паводле ацэнкі Амерыканскага інстытута вывучэння вайны (ISW), вайскоўцы выбілі расейцаў з завода.

Каментары1

  • Acab
    09.10.2024
    Дайце якому спадару Портнікаву, што зажылілі дзядусю Зэ на УкрСат, бюджэтаў, няхай кіну здыме як спадар Буданаў вайну ўсю выграў.
    Вунь, спадар Лукашэнка Бацька прыгоньніцка-мазалёвых спадару Азаронку Малому не пашкадаваў. Так рэжысэрыць Рыгорка, што Азарончыха забалявала - з тыдзень не камэнтуе.

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →