У Расіі з'явіўся першы футбольны клуб, дзе гульцоў на матч будзе вызначаць варажбітка
Казанскі «Сокал» стаў першым у гісторыі Расіі футбольным клубам, састаў на матч якога будзе складаць варажбітка. Клуб вылучыў бюджэт на пазіцыю вядуння і актыўна шукае найлепшых варажбітак Татарстана, піша Mash.
За прафесійную сувязь з духамі/космасам «Сокалы» прапануюць 300 тысяч расійскіх рублёў у месяц (3100 даляраў).
Патрабаванні: уменне хутка зрабіць расклад таро, ведаць, у якім доме сёння затрымаўся Вадалей і іншы прадстаўнік космаэліты, а таксама ведаць нумаралогію.
У прэс-службе клуба распавялі Mash, што варажбітку плануюць выбраць да 18 кастрычніка. У першы дзень пасля публікацыі аб'явы эйчарам «Сокала» прылятала каля 30 рэзюмэ
«Сокал» гуляе ў другой лізе расійскага чэмпіянату.
Каментары