Свет22

У Польшчы збіраюцца пастрожыць умовы выдачы карты паляка. Надта шмат злоўжыванняў

Польшча зробіць больш строгімі ўмовы выдачы карты паляка, піша выданне Rzeczpospolita. Асноўная ўвага будзе нададзена таму, каб карты паляка не выдаваліся на аснове падробленых дакументаў. 

Фота: Jerzy Dudek

З 2007 года, калі была ўведзена карта паляка, яе атрымалі больш за 206 тысяч чалавек. У асноўным гэта людзі з Беларусі і Украіны.

У новай міграцыйнай канцэпцыі Дональда Туска, аднак, абвешчана пра змены, якія павінны быць

«адказам на паведамленні аб злоўжываннях у працэсе рэпатрыяцыі і выдачы картаў паляка, у прыватнасці, у выкарыстанні заяўнікамі падробленых дакументаў для пацверджання польскага паходжання».

Польскі закон аб карце паляка патрабуе, каб асоба, якая падае заяўку на яе, засведчыла, што прынамсі адзін з яе бацькоў, дзядоў (бабуль) ці двое прадзедаў (прабабуль) былі польскай нацыянальнасці або мелі польскае грамадзянства. Карту таксама атрымлівалі асобы, якія не менш за тры гады працавалі ў польскіх арганізацыях.

Гэты запіс з самага пачатку выклікаў сумневы, бо асобы, якія ў консульстве прадстаўлялі такую даведку, не павінны былі засведчваць польскае паходжанне. 

Часцей за ўсё, як вынікала са справаздачы, такія дакументы выдаваліся Федэрацыяй польскіх арганізацый ва Украіне (2,2 тысячы), Саюзам палякаў Украіны (1,1 тысячы) і Саюзам палякаў Беларусі (912). І на гэтай глебе ўзнікалі злоўжыванні, бо даведкі маглі выдавацца па знаёмстве ці на нейкіх іншых падставах.

«Пра такія злоўжыванні казалі ўжо шмат гадоў. Калі Польшча запусціла праграму карты паляка ў Беларусі, вакол яе ўзнік цэлы бізнэс. Шчодра аплачаныя кампаніі знаходзілі дакументы, дамаўляліся пра сустрэчы ў консульстве. Колькі было падробак — ніхто не ведае. Уклад у працу польскіх арганізацый выклікаў сумневы і ў нас», — гаворыць адзін з прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі. 

Вядомыя таксама выпадкі, калі карты паляка выдаваліся на падставе падробленых дакументаў аб прыналежнасці да польскай нацыі бацькоў, бабуль або дзядуляў, прабабуль або прадзедаў заяўніка.

Rzeczpospolita прыводзіць даныя Цэнтра даследаванняў міграцыі за чэрвень 2022 года. Згодна з імі, з 162 тысяч картаў паляка (у справаздачы прыведзеныя дадзеныя сямігадовай даўніны) амаль 7 тысяч, або 4%, атрымалі асобы, якія падалі нелегальныя дакументы аб польскім паходжанні.

Пра гэта паведамляў і намеснік міністра замежных спраў Польшчы Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі ў адказ на запыт аднаго з дэпутатаў:

«Консульскія і дыпламатычныя ўстановы атрымліваюць, а ў некаторых выпадках самі выяўляюць парушэнні ў працэсе падачы заявы на атрыманне карты паляка».

Справа тычыцца ў асноўным розных відаў паслуг, якія ахопліваюць увесь спектр элементаў ад «падрыхтоўкі да сумоўя з консулам» (гаворка ідзе ў першую чаргу пра камерцыйныя курсы польскай мовы і навучанне перад сустрэчай) да «падрыхтоўкі дакументаў да заявы».

Як прызнае намеснік міністра, «вядомыя выпадкі падазрэння ў падробках, учыненых супрацоўнікамі мясцовых архіваў або судоў». Паколькі польскія консулы не могуць расследаваць гэтыя справы, то няма звестак пра маштабы гэтай з'явы.

Каментары2

  • опа
    18.10.2024
    Туск працягвае гнуць сваю лінію
  • Валет
    18.10.2024
    Поляки со знаком качэства расстроились

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →