Пра гэта рашэнне паведаміла Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Як гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінінфарма, рашэнне пра аднаўленне доступу да анлайн-кінатэатра Okko было прынята ў сувязі з ліквідацыяй уладальнікам дадзенага інтэрнэт-рэсурсу парушэння, якое стала падставай для абмежавання доступу.
Міністэрства інфармацыі заблакавала ў Беларусі расійскі анлайн-кінатэатр Okko 30 верасня.
Паводле афіцыйнага прэс-рэліза, падставай стала размяшчэнне на гэтым рэсурсе забароненай інфармацыі, «накіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці». Пра што менавіта размова, не ўдакладнялася.
Okko уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых расійскіх стрымінгавых сэрвісаў.
Каментары