Грамадства106106

«Ва Украіне я ніхто!» Маргарыта Ляўчук не можа даць сыну імя праз абмежаванні, уведзеныя супраць беларусаў

Яна засталася без выплат па дзіцяці, магчымасці працаваць і нават адкрыць банкаўскую картку.

Маргарыта Ляўчук з мужам і нованароджаным сынам

Вядомая беларуская спявачка апублікавала эмацыйнае відэа, у якім распавяла пра несправядлівасць, з якой ёй давялося сутыкнуцца ва Украіне, маючы беларускі пашпарт.

Нагадаем, што 24 кастрычніка Ляўчук паведаміла пра нараджэнне сына ад украінца Руслана Карнійкі, з якім пазнаёмілася, калі ездзіла на фронт выступаць перад вайскоўцамі разам з украінскім Культурным дэсантам.

Зараз Маргарыта жыве з малым дзіцем у Харкаве, а яе муж на фронце, служыць у супрацьпаветранай абароне.

@nashaniva Ляўчук не можа даць імя сыну. Справа ў яе грамадзянстве #украина #україна #харків #семья #муж #сын #дети #любовь #брак #шлюб #беларусь #ляўчук ♬ Carmen Habanera, classical opera(1283412) - perfectpanda

Нягледзячы на тое, што Ляўчук нарадзіла ад украінца, які абараняе Радзіму, і вельмі хацела б, па ўласным прызнанні, каб яе сын быў украінцам, але ўкраінскія ўлады не дазваляюць ёй пакуль нават даць яму імя. 

«А так здарылася, што мы не можам назваць дзіця, таму што нам патрэбны дазвол ад міграцыі. Таму што ў мяне беларускі пашпарт. Трэба міграцыі падумаць: можна я буду звацца маці свайго ўласнага сына ці не», — абурылася спявачка.

Гэта далёка не адзіная праблема, з якой ёй давялося сутыкнуцца ва Украіне. Яна не можа атрымліваць дзіцячыя выплаты, адкрыць сабе банкаўскі рахунак, недзе працаваць і адкрыць уласнае ІП — усё праз пашпарт грамадзянкі Беларусі і прызнанне пагрозай нацыянальнай бяспецы ва Украіне.

Праз адсутнасць еўрапейскага часовага дазволу на жыхарства, яна не мае рахункаў і картак еўрапейскіх банкаў, якімі б магла скарыстацца ва Украіне.

«А нічога што я ў вышуку ў Расіі, у Беларусі? Нічога, што на мне чатыры крымінальныя справы ў Беларусі, таму што я пайшла супраць рэжыму Лукашэнкі і супраць Пуціна? І падтрымліваю Украіну. Мала таго, што падтрымліваю, я нарадзіла ўкраінца! Выйшла замуж за ўкраінца! Але я не магу жыць нармальным жыццём ва Украіне, таму што ў мяне беларускі пашпарт».

Сёння Ляўчук, як яна сама жартуе, «спансуе ЗСУ» — даводзіцца жыць выключна за грошы мужа-вайскоўца, які пакінуў ёй сваю картку. Але такая сітуацыя яе не здавальняе.

«Сама ўсё жыццё зарабляла грошы, а зараз не магу працаваць, таму што ва Украіне я ніхто!»

Не можа спявачка таксама і замяніць вадзіцельскія правы, якія хутка скончацца.

«Я ўсё роўна люблю Украіну. Дзяржаву вашу — не вельмі», — прызнаецца спявачка.

Каментары106

  • Улад
    09.11.2024
    Бюракраты паўсюль аднолькавыя.
  • Alex
    09.11.2024
    Калектыўная адказнасць.
  • Нацыяналізацыя Шлюбу
    09.11.2024
    На што там бюджэтная падпявала скардзіцца Акабчык не чытаў, ш ягоную маленькую галаву Маргарытава лухта ня зьмесьціцца. Чытаў назву артыкула і досыць.

    Праблема, якая бачыцца падпявусе ТЦК нацыянал-сацыялістычнай, вядома, глыбей і шырэй.

    Ліха ў нацыяналізацыі дзяржавай шлюбаў. Каб шлюб бралі ў сваіх рэлігійных дэнамінацыях, там бы і эЛь Г БТ свае ўзгаднялі, і імёны дзяцей, і памеры пасагаў, віры праз развод, чые дзеці і так далей.
    Амэтысты б не браі шлюб, бо навошта амэтыстц шлюб? Партнэрскі кантракт падпісалі ў юрыста і досыць. І на прыдатных ўсім (амэіысты мо пяцёх хочуць партнэрыцца, таму пішу ўсім, а ня двум) бакам ўмовах, а не навязаных шлюбным кодэксам. Ці, як надта карціць (як вэганам травы кшталтаванай пад каўбасу) царкоўнага шлюбу - створыце сабе пацешную мадэрнікую ці пастафарыянскую, і там бярыце шлюбы.
    Хаця напраўду амэтыстам (і, нажаль, ня толькі) хочацца каб дзяржаба прэміравала іх за шлюбныя "дасягненьні" дабротамі, адабранымі ў трэціх асобаў, вось навошта ім дзяржаўны шлюб.

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →