Абаму сёння мацалі дактары. Цягам дня Белы дом мусіць абнародаваць вынікі абследавання. Беларусам жа версіі пра здароўе афіцыйнага лідэра падкідваюць крыніцы з гнілога Захаду. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.
Абаму сёння мацалі дактары, а перад гэтым ён здаў аналізы. Першы абавязковы медагляд на прэзідэнцкай пасадзе. Цягам дня Белы дом мусіць абнародаваць вынікі. Беларусам жа версіі пра здароўе афіцыйнага лідэра падкідваюць крыніцы з гнілога Захаду.
Памятаеце, напачатку тутэйшая публіка гадала: чаму візіт Лукашэнкі ў Швейцарыю такі засакрэчаны ды ціхі. Потым праз EUobserver.com нейкі высокі брусельскі чын укінуў інфармацыйную бомбу: мэтай вандроўкі была, маўляў, аперацыя на прастаце.
Уявіць сабе, што Чырвоны дом агалошвае вынікі аналізаў першай асобы, як гэта робіць дом Белы, можа толькі вялікі фантаст. Паводле Наталлі Пяткевіч, «ў нас няма такой традыцыі».
На нядаўнім семінары яна кпіла акурат з увагі амерыканскіх медый да здароўя VIPаў. Маўляў, трубілі, што Біл Клінтан у шпіталь трапіў, а яго назаўтра выпісалі. «Мне было смешна гэта глядзець… Мы, канечне, можам таксама даваць інфармацыю, каму з міністраў стала кепска, хто адчуў недамаганне, але ў гэтым няма ніякай патрэбы і сэнсу», — рэзюмавала першая намесніца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. Сказала як адрэзала.
Натуральна, чыста
У дэмакратыях дзейнічае прынцып большай адкрытасці асабістага жыцця публічных асоб. Дзяржаўны кіраўнік — увогуле асаблівы выпадак.
Напрыклад, Рэйгану ў 1987 годзе акурат аперавалі прастату, што выклікала дыскусію, ці здолее ён далей кіраваць Штатамі. У 2007 годзе тагачасны прэм’ер Ізраіля Ольмерт сабраў
І сапраўды, калі ты, па ідэі, наняты на працу электаратам цэлай краіны, то тваё самаадчуванне, стан псіхікі і ўсяго астатняга — выбачай, ужо не толькі асабістая справа! Хворы кіраўнік такога рангу можа наламаць занадта шмат дроў.
Зрэшты, медычны аспект галоснасці — толькі прыватны выпадак. У нас людзі з кіроўнай вярхоўкі ўвогуле вырашаюць, што народу варта ведаць, а пра што інфармаваць «няма ніякай патрэбы і сэнсу».
Яшчэ болей, тая ж Наталля Пяткевіч і журналістам раіць як след падумаць над наступствамі, перш чым нешта друкаваць.
Наступствы наша недзяржаўная прэса добра вывучыла на сваёй скуры. Сёння яна і так сама сябе душыць самацэнзурай, каб ацалець. Хто ж залезе занадта глыбока ў сакрэты важных чыноў — можа атрымаць
Найболей раздражняў начальства непадкантрольны кусачы інтэрнет. Вось і зляпілі ўказ № 60. Чакайце траўня, калі Саўмін прапіша ў сваіх пастановах канкрэтныя механізмы рэгламентацыі Байнету.
Што звычайна прапісваюць нашы «дактары галоснасці», добра вядома. Пад выбары Сеціва могуць узяць за жэбры гэтак жа шчыльна, як і традыцыйныя СМІ.
Ну, а калі вяртацца да медычнай тэмы, то можна перафразаваць стары савецкі анекдот: які заціск, калі і наша прэса можа вольна пісаць пра аналізы амерыканскага прэзідэнта!
Каментары