Мінчук, у якога да 38 гадоў ужо 15 судзімасцяў, прыйшоў на працу і скраў ноўтбук
Мужчыну будуць судзіць 16-ты раз, прычым на крадзяжы ён ужо трапляўся.
Мінчук працаваў у камунальнай арганізацыі. Аднойчы раніцай ён прыйшоў на працу і ўбачыў, што дзверы ў кабінет дыспетчара не зачыненыя. Мужчына скраў з кабінета ноўтбук і ў той жа дзень прадаў яго знаёмаму за 500 рублёў.
Прыяцеля ён запэўніў у тым, што камп'ютар нібыта не мае крымінальнага следу. Аднак пакупнік западозрыў нядобрае, калі ўбачыў у ноўтбуку службовыя файлы. Ён адразу звярнуўся ў міліцыю, пішуць «Мінск-Навіны».
Там пацвердзілі, што камп'ютар быў скрадзены. 38-гадовага злодзея затрымалі. Аказалася, у мужчыны за плячыма ўжо 15 судзімасцяў, у тым ліку за маёмасныя злачынствы. Адна з судзімасцяў дагэтуль не пагашаная.
Мінчука абвінавацілі ў паўторным таемным выкраданні маёмасці. Яму пагражае ад штрафу да чатырох гадоў турмы, а таксама прымусовае лячэнне ад наркаманіі.
Пад варту мужчыну не адправілі: яго пакінулі пад падпіскай аб нявыездзе.
Каментары
Колькі вам трэба для поўнага шчасьця... Ясно. :))
Ёсік, а вам ?