Прэс-служба Мінскага аўтазавода паведаміла: першы тралейбус трэцяга пакалення МАЗ-303Т перададзены ў тралейбусны парк №5 ГП «Мінсктранс». Такія тралейбусы адметныя тым, што могуць ездзіць без «рагоў», піша Blizko.by.
Учора гэты тралейбус з бартавым нумарам 5071 праходзіў абкатку на праспекце Незалежнасці, яго заўважалі ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі. А ўжо сёння, як паведамляе «Мінсктранс», тралейбус выйшаў на маршрут №50 «Лошыца-2 — станцыя метро Аўтазаводская».
Тралейбус МАЗ-303Т пабудаваны на базе нізкападлогавага аўтобуса МАЗ-303 (яшчэ ёсць і электробус МАЗ-303Е ў аналагічным кузаве).
У тралейбусе, у адрозненне ад аўтобуса і электробуса, няма шахты маторнага адсека, якая вытыркаецца ў салон, дзякуючы чаму колькасць месцаў вырасла да 82. З іх 30 сядзячых, уключаючы 14 на нізкай падлозе.
МАЗ-303T адносіцца да тралейбусаў з аўтаномным ходам: можа працаваць на маршрутах з участкамі без кантактнай сеткі.
Партыя з 30 тралейбусаў гэтай самай мадэлі, МАЗ-303Т, сёння паступіла ў расійскую Казань. А ў «Мінсктранс» іх павінна паступіць 50 штук.
Як будзе працаваць грамадскі транспарт Мінска ў навагоднюю ноч
У Мінску машына сутыкнулася з тралейбусам і вылецела за межы праезнай часткі ВІДЭА
Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро
У грамадскім транспарце ў Мінску можна будзе адправіць ліст Дзеду Марозу
Каментары