Свет

Зніклы чатыры дні таму на Камчатцы самалёт Ан-2 знойдзены. Людзі жывыя

Экіпаж самалёта, які знік чатыры дні таму на Камчатцы, выжыў. Запасы ежы і паліва падыходзілі да канца, але іх паспелі выратаваць.

Самалёт Ан-2 знайшлі сёння ранкам на Камчатцы ў раёне гары Тундравая. Ён чатыры дні прастаяў у заснежанай мясцовасці. 

Борт належыць прыватнай кампаніі, на рэйсе перавозілі прадукты і запчасткі для золатаздабытчыкаў.

Ан-2 доўга не маглі знайсці з-за ўмоў надвор'я. 

Тры чалавекі, якія ляцелі на зніклым на Камчатцы Ан-2, знойдзены жывымі, сярод іх 2 пілоты. У мужчын быў запас ежы і паліва, якім яны абаграваліся. Цяпер яны ляцяць на верталёце ў бальніцу.

Як піша Mash, у дзень крушэння з-за марозу ў самалёта стала зніжацца хуткасць. Пры падзенні ён перавярнуўся, таму што быў перагружаны. Каб выратавацца, экіпаж выкапаў яму, там яны палілі паліва і грэліся да прыезду ратавальнікаў.

Пілоты чулі сігналы, што іх шукаюць, але праз дрэннае надвор'е адказаць не маглі. Так іх знайшлі ратавальнікі і даставілі ў бальніцу з пераахаладжэннем. Аднаму пілоту правядуць аперацыю — у яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма. У другога — траўма грудзей.

Узбуджана крымінальная справа за парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту. 

Каментары

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года33

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла67

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву10

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

Сёння самы кароткі дзень у годзе і самая доўгая ноч1

Школьніка затрымалі за інтэрнет-афёру на 90 тысяч рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года33

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →