Свет22

Траціна апытаных расіян папрасілі ў Дзеда Мароза на Новы год перамогі ў вайне ва Украіне і аднаўлення міру

Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (ВЦІОМ) правёў тэлефоннае апытанне сярод 1600 расіян на тэму, што б яны папрасілі ў Дзеда Мароза.

Фота: Tut.by

37% рэспандэнтаў заявілі, што хацелі б пажадаць «завяршэння СВА нашай перамогай і аднаўлення міру», паведамляе ВЦІОМ. Пры гэтым у выніках апытання адзначана, што яны пажадалі заканчэння «СВА» ўвогуле, не толькі праз перамогу. 

12% апытаных сказалі, што хацелі б папрасіць у Дзеда Мароза здароўя для сябе і сваіх блізкіх альбо выканання асабістых жаданняў, такіх як новы тэлефон, аўтамабіль, кватэра і іншае. Яшчэ 7% пажадалі стабільнасці, эканамічнага росту для краіны і зніжэння ключавой стаўкі.

6% рэспандэнтаў заявілі, што хацелі б эканамічнай стабільнасці «для сябе», 2% — дабрабыту і спакойнага жыцця. Кожны дзясяты адзначыў, што не стаў бы пісаць ліст Дзеду Марозу.

«Завяршэнне канфлікту — жаданне, якое аб'ядноўвае расійскае грамадства, — гэта сведчыць пра высокі ўзровень сацыяльнай уключанасці і разумення расіянамі бягучай сітуацыі», — падсумаваў ВЦІОМ.

Каментары2

  • 23.12.2024
    Хлусня як заўседы. Жаданне каб вайна скончылася, яны трансфармуюць як " пабеды раесеі " . Гэта зусім розныя рэчы.
  • Сум
    23.12.2024
    Дакладна ў табліцы так:

    Окончание СВО / конец СВО нашей победой / победа на СВО / вернуть родственников с СВО / близких / чтобы был мир / мир во всем мире / мирное небо над головой

    Група адказаў такога тыпу.
    Здаецца, гэта не тое самае, што 37 адсоткаў пажадалі перамогі. Калі трохі разважыць, то зусім супрацьлеглае.

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін3

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус21

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў1

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

Сукенкі за 135 рублёў, футболкі — за 120. У Мінску адкрылася новая крама беларускіх дызайнераў

Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною10

Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін3

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →