Адправіць паштовыя карткі, падпісаныя ад рукі, можна будзе бясплатна ў пятніцу ў рамках акцыі «Навагодняя паштоўка».
«27 снежня РУП «Белпошта» бясплатна даставіць па Беларусі простыя паштовыя карткі, набытыя ўдзельнікамі акцыі ў месцах правядзення», — гаворыцца ў паведамленні.
Акцыя пройдзе ў кожнай вобласці. З поўным спісам месцаў правядзення можна азнаёміцца тут.
У Мінску акцыя праводзіцца на двух лакацыях — гэта Галоўпаштамт на праспекце Незалежнасці, 10, які працуе з 10:00 да 12:00 і з 17:00 да 19:00, а таксама аддзяленне паштовай сувязі №60 (вуліца Вакзальная, 22) з 17:00 да 19:00.
Каментары