Учарашняя курыца можа стаць сухаватай і прэснай, але, калі злучыць яе з крэмавым соусам і запекчы да залацістай скарынкі, яна здабудзе новае жыццё. Ператварыце рэшткі ежы ў новую страву, якая спадабаецца ўсёй сям'і.
Гэты рэцэпт можна разнастаіць мноствам спосабаў, узмацняючы смак. Калі раптам у вас таксама засталася тушаная гародніна, дадайце яе — або жменю зялёнага гарошку. Калі вы любіце больш сакавітыя запяканкі, падвойце колькасць мукі і малака ў грыбным соусе. Сыр чэдар можна замяніць любым іншым або змяшаць яго розныя гатункі.
Запяканка — гэта сытная і насычаная страва, таму яна лепш за ўсё спалучаецца з нечым свежым і зялёным — простай салатай, брокалі або спаржай.
Каб зрабіць запяканку з недаедкаў святочнага стала, а дакладней — курыцы і бульбы, спатрэбіцца:
- 3 сталовыя лыжкі несалёнага масла
- прыкладна 220 г нарэзаных грыбоў
- 1 кубак парэзанай цыбулі
- 2 сталовыя лыжкі мукі
- 1 шклянка малака (або вяршкоў)
- свежамолаты чорны перац
- соль
- 2 шклянкі нарэзанай кубікамі адварной бульбы
- 2 шклянкі нарэзанай кубікамі гатовай курыцы
- 1 шклянка мяккіх паніровачных сухароў (па жаданні)
- 2 сталовыя лыжкі растопленага несалёнага масла (па жаданні)
- 1 шклянка цёртага сыру чэдар (або іншага), па жаданні
Як гатаваць:
1. Падрыхтуйце інгрэдыенты.
2. Разагрэйце духоўку да тэмпературы 180 °C. Злёгку вышмаруйце форму для запякання.
3. Разагрэйце 3 сталовыя лыжкі несалёнага масла ў вялікай цяжкай патэльні на сярэднім агні. Дадайце грыбы, нарэзаныя лустачкамі, і 1 шклянку дробна нарэзанай цыбулі і гатуйце, пакуль яны не стануць мяккія і злёгку залацістыя, каля 8 хвілін.
4. Усыпце ў патэльню 2 сталовыя лыжкі мукі. Гатуйце, памешваючы, 1-2 хвіліны.
5. Паступова ўліце 1 шклянку малака і, памешваючы, гатуйце, пакуль сумесь не згусне, 3-5 хвілін. Дадайце свежамолаты чорны перац і соль па смаку.
6. У падрыхтаванай форме для запякання змяшайце 2 шклянкі нарэзанай кубікамі варанай бульбы, 2 шклянкі нарэзанай кубікамі варанай курыцы і грыбную сумесь для падліўкі.
7. Калі выкарыстоўваеце паніровачныя сухары, змяшайце 1 шклянку мяккіх паніровачных сухароў з 2 сталовымі лыжкамі растопленага несалёнага масла да атрымання аднастайнай масы.
8. Пасыпце запяканку паніровачнымі сухарамі або 1 шклянкай цёртага сыру чэдар (ці іншага).
9. Запякайце 25-30 хвілін, пакуль страва не стане гарачай або не пачне пузырыцца.
Каментары