Год беларускай мовы ад Крутога адкладваецца. Будзе Год добраўпарадкавання краіны
Аляксандр Лукашэнка абвесціў 2025 год «Годам добраўпарадкавання краіны». Гэта савецкая практыка мае перадусім сімвалічнае значэнне, аднак паказвае, дзе знаходзяцца чырвоныя лініі для дзяржавы. Беларуская мова сярод такіх тэмаў.
«Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвецім аднаму важнейшаму напрамку. Пачнём з Года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце.
Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты адзначаў, што ўлады маглі б назваць 2025-ы Годам беларускай мовы. Аднак, як відаць, планы змяніліся.
Каментары