Сям'я з канадскага Эдмантана атрымала ў гэтым годзе незвычайны калядны падарунак — іх кошка, якая знікла сем гадоў таму, вярнулася дадому, піша Edmonton Journal.
Канадзец Глен Ступар узяў у сваю сям'ю ў 2014 годзе чароўную кошку па імені Сафі. Сафі хутка стала ўлюбёнцам у сям'і, але аднойчы раніцай праз тры гады, здарылася нешта вельмі дзіўнае.
Гаспадар успамінае, што ў тую раніцу, калі ён збіраўся пакарміць кошку, яна проста знікла. Пазней высветлілася, што кошка, верагодна, выскачыла праз прыадчыненае акно і ўцякла.
Сафі прапала на цэлых сем гадоў, але ў гэтым годзе, незадоўга да Калядаў, ратавальнікам нарэшце ўдалося злавіць яе.
Гэта была нялёгкая задача, бо Сафі, якая пасялілася каля аўтамыйкі і атрымлівала ежу ад мясцовых жыхароў, аказалася вельмі хітрай. Ратавальнікам спатрэбілася тры месяцы, каб злавіць яе, але ў рэшце рэшт яны дасягнулі поспеху.
Хоць для Сафі ўжо была абраная часовая сям'я, сканіраванне мікрачыпа паказала, што ў кошкі ёсць гаспадар, і так яна зноў знайшла дарогу дадому.
Каментары
Добра было б даведацца што з ёй стане праз месяц, квартал, год. Ці не усыпяць яе былыя гаспадарнкі? Ведаю што ў Канадзе магчымы такія назіранні за лесам хатніхужывёл і кантроль грамадства існуе.