У Беларусі з’явіліся даядальнікі навагодніх салатаў. Колькі каштуюць іх паслугі?
Аліўе, селядзец пад шубай, крабавыя палачкі.
Зусім хутка пасля Новага года на пляцоўках бясплатных аб’яў з’явіліся людзі, якія прапануюць актуальныя паслугі: даядаць вашы навагоднія салаты, піша Blizko.by.
Такія даядальнікі з’яўляліся і ў пачатку 2024 года. Тады адзін з першых прадпрымальнікаў у гэтай новай нішы прапаноўваў: «Даем за вас навагоднія салаты (нават мінулагоднія), калі ў вас больш няма сіл іх есці».
Зараз актывізаваўся нейкі даядальнік салатаў з Гомеля.
Яго завуць Дзмітрый, і ён проста піша: «Даем рэшткі салатаў пасля Новага года».
Паслуга (у аб’яве яна пазначаная як паслуга для ўрачыстасцяў) каштуе 10 рублёў.
Аб’ём ежы, якую Дзмітрый гатовы спажыць за гэтыя грошы, не ўдакладняецца.
Каментары
- извините, а можно нам прислать то, что они недоедают.