Сям'ю будуць ставіць на ўлік як «сацыяльна небяспечную», калі ў бацькоў была палітычная адміністратыўка
Падобная практыка існавала і раней, але яна не была прапісана афіцыйна.
Урад абнавіў спіс прычын, па якіх могуць прызнаць, што дзеці знаходзяцца ў «сацыяльна небяспечным становішчы» (па-руску — так званы «СОП»). Цяпер афіцыйна прызнана, што статус будзе з'яўляцца, калі бацькоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па палітычных артыкулах.
Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Для пастаноўкі сям'і на ўлік трэба, каб бацькі былі п'янымі кіроўцамі, наркаманамі, хуліганамі, займаліся прастытуцыяй… Ну ці каб хаця б распаўсюджвалі «экстрэмісцкія матэрыялы».
Каментары