Усяго патроху

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Памерла Джослін Вільдэнштэйн, нью-ёркская свецкая ільвіца па мянушцы «Жанчына-котка». Ёй было 84 гады.

Джослін Вільдэнштэйн у 2022-м. Фота: Craig Barritt / Getty Images for FENDI

Яе партнёр Лойд Кляйн паведаміў AFP, што Вільдэнштэйн памерла ад тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі ў парыжскім палацы ў аўторак 31 снежня.

Вільдэнштэйн, вядомая сваімі кацінымі рысамі твару і любоўю да пластычнай хірургіі, упершыню трапіла ў загалоўкі газет у канцы 90-х, калі развялася са сваім багатым мужам-калекцыянерам твораў мастацтва Алекам Вільдэнштэйнам, выявіўшы яго «ў ложку з 19-гадовай рускай мадэллю», піша The New York Post.

Пасля разводу яна стала адной з самых багатых людзей у свеце, атрымаўшы кампенсацыю ў памеры 2,5 мільярда даляраў. Акрамя таго, яна атрымлівала яшчэ 100 мільёнаў даляраў штогадовых выплат ад Алека на працягу 13 гадоў.

Аднак да 2018 года велізарнае багацце знікла. Вільдэнштэйн падала заяву аб банкруцтве ў Нью-Ёрку.

Пасля скасавання шлюбу з Алекам, які памёр у 2008 годзе ва ўзросце 67 гадоў, у Вільдэнштэйн з 2003 года пачаўся бурны 20-гадовы раман з мадэльерам Лойдам Кляйнам.

Апантанасць жанчыны пластычнай хірургіяй была добра задакументавана на працягу многіх гадоў. Аднак яна заяўляла, што ніколі не рабіла пластычных аперацый.

«Калі я пакажу вам фатаграфіі маёй бабулі, вы ўбачыце гэтыя вочы — каціныя вочы — і высокія скулы», — казала яна ў адным інтэрв'ю.

Джослін Вільдэнштэйн. Фота: інстаграм

Казалі, што яна хацела выглядаць як котка з-за любові свайго першага мужа да котак.

Некаторыя знаёмыя лічылі, што яе мэтай было выглядаць як рысь (у свецкай ільвіцы была рысь у якасці гадаванца).

У Вільдэнштэйн засталіся дачка Дыяна і сын Алек-малодшы.

Каментары

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана2

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана

Усе навіны →
Усе навіны

На трасе ў цэнтры Казахстана сутыкнуліся 95 машын2

Лукашэнка заклікаў зрабіць выбары не як у ЗША, дзе «страляюць у вуха ці ў галаву»16

Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»4

Еўра ўпаў да даляра да самага нізкага ўзроўню за апошнія два гады4

Пуцін можа хутка скончыць вайну, дапускаюць у нямецкім урадзе10

Такаеў: Назарбаеў палітычна і маральна звязаны з Крамлём7

Лукашэнка: Ніякіх здзекаў, ніякіх палітвязняў у нас няма55

У Мінску кіроўца тралейбуса насмерць збіла жанчыну на самакаце

У Беларусі з’явіліся даядальнікі навагодніх салатаў. Колькі каштуюць іх паслугі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана2

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана

Галоўнае
Усе навіны →