У Тыбеце колькасць ахвяр разбуральнага землятрусу, які адбыўся ў высакагорным рэгіёне Заходняга Кітая і раёнах Непала 7 студзеня і пашкодзіў сотні дамоў, узрасла да 126. яшчэ 188 чалавек параненыя, паведаміла кітайскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа».
Кітайская дзяржаўная тэлекампанія CCTV адзначыла, што больш за 1000 дамоў атрымалі рознай ступені пашкоджанні. На відэа, апублікаваным вяшчальнікам, бачныя вуліцы, усеяныя будаўнічым смеццем, і раздушаныя аўтамабілі.
Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 6,8 знаходзіўся прыкладна за 80 кіламетраў на поўнач ад гары Эверэст, самай высокай гары ў свеце. Штуршкі таксама ўскалыхнулі будынкі ў суседніх Непале, Бутане і Індыі. Паведамленняў пра гібель людзей або значныя разбурэнні з гэтых краін, аднак, не паступала.
Паўднёва-заходнія тэрыторыі Кітая, Непал і Паўночная Індыя часта пакутуюць ад землятрусаў, выкліканых сутыкненнем тэктанічных пліт Індыі і Еўразіі.
Цяперашні землятрус — самы моцны, зарэгістраваны ў гэтым рэгіёне за апошнія пяць гадоў.
У Кітаі здарыўся землятрус. Дзясяткі загінулых
Афрыка можа разламацца на дзве часткі хутчэй, чым чакалі навукоўцы
Кітай ухваліў будаўніцтва ў Тыбеце найбуйнейшай у свеце ГЭС. Эколагі, Індыя і тыбетцы выступаюць супраць
Ля берагоў Вануату ў Ціхім акіяне адбыўся землятрус магнітудай 7,3
На поўначы Каліфорніі адбыўся моцны землятрус
Каментары