Усяго патроху11

Каб адпачыць на Дамінікане, Шры-Ланцы ці Мальдывах - трэба ад $3,5 тыс

Прычым Дамінікана будзе таннейшай, чым адпачынак на Індыйскім акіяне.

Штогод расце колькасць беларусаў, якія выязджаюць на адпачынак у экзатычныя краіны.

Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела продажу кампаніі «Тэз Тур» Алена Юшкевіч 16 мая на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яе слоў, колькасць тых, хто выязджае, расце «ў геаметрычнай прагрэсіі» — штогод у два, тры, чатыры разы. У разрад «звычайных» тураў ужо перайшлі паездкі ў Тайланд і ААЭ, апошнім жа часам адзначаецца рост цікавасці да такіх кірункаў, як Дамінікана, Куба, Мексіка, Бразілія. Калі ў 2010 годзе ў Беларусі былі толькі адзінкавыя выпадкі арганізацыі тураў у Шры-Ланку і на Мальдзівы, то ў мінулым асенне-зімовым сезоне 2011/2012 у гэтым напрамку быў «наладжаны стабільны паток»: штотыднёва выязджае невялікая група турыстаў.

«Цяпер стала папулярна падарожнічаць не адзін раз на год», — пракаментавала тэндэнцыю Юшкевіч. Летам традыцыйна бацькі вывозяць дзяцей на адпачынак у Турцыю, Балгарыю і іншыя папулярныя краіны, а экзатычныя туры — у Шры-Ланку, на Мальдзівы, у Інданэзію — карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў асенне-зімовы перыяд. Акрамя таго, туры на Мальдзівы і ў Шры-Ланку асабліва запатрабаваныя ў маладых, якія імкнуцца паўдзельнічаць у экзатычнай вясельнай цырымоніі.

Як паведаміла прадстаўнік туркампаніі, у апошнія гады туры ў экзатычныя краіны становяцца больш даступнымі па цане. Абвастраецца канкурэнцыя паміж тураператарамі за кліентаў, з пашырэннем кантактаў у далёкіх краінах многім удаецца знаходзіць больш танныя прапановы.

Так, паводле слоў Юшкевіч, тыднёвы адпачынак у чатырохзоркавым гатэлі на Дамінікане па сістэме «ўсё ўключана» для двух у чэрвені абыдзецца ў 3,3 тыс. долараў.
Такі ж па працягласці адпачынак на Мальдзівах і Шры-Ланцы абыдзецца ў 3,5 тыс., аднак у кошт пражывання ўключана будзе толькі снеданне.
Такім чынам, тыднёвы адпачынак у экзатычнай краіне для двух будзе каштаваць ад 3,5 тыс. долараў і больш, прычым верхняя планка не абмежавана.
Найбольш дарагія прапановы можна занйсці ў ААЭ: суткі пражывання ў самым танным нумары папулярнага сямізоркавага гатэля ў гэтай краіне каштуюць 900 долараў.

Каментары1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

Украінцы выбілі расіян ад Купянска6

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →