Пік грыбнога паломніцтва: тысячы людзей пабывалі ў лясах на выхадных ФОТЫ
Лета было мокрае, а верасень цёплы — ідэальнае спалучэнне для грыбоў. Старыя людзі кажуць, што гэта адзін з самых грыбных гадоў. Пасля не дужа ўраджайнага сезона-2016 беларусы адводзяць душу.
Пагодная субота 16 верасня вывела ў лясы сотні тысяч людзей. Дарогі ўздоўж лясоў пад Мінскам былі шчыльна застаўлены машынамі, і з пустымі кошыкамі ніхто не вяртаўся.
У барах яшчэ шмат белых грыбоў, пракінуліся багнюкі, яшчэ лезуць краснюкі і бабкі, сустракаюцца козы, маслюкі, рэшаткі, лісічкі.
Каментары