Здароўе

Гэтая жывёла можа дапамагчы стварыць лекі ад кавіду

Прэпарат, зроблены з дапамогай ламы, паказаў добрыя вынікі на пачатковых іспытах.

Тая самая лама Фіфі. Фота University of Reading

Група навукоўцаў пад кіраўніцтвам брытанскага Інстытута Разалінды Франклін сцвярджае, што выраблены з дапамогай лам прэпарат мае патэнцыял дапамагаць ад кавіду.

Асноўны кампанент новай тэрапіі — нанацелы, то-бок маленькія і больш простыя версіі антыцелаў, якія арганізмы лам і вярблюдаў вырабляюць у адказ на інфекцыю. Калі прэпарат пройдзе тэсціраванне на людзях, яго можна будзе выкарыстоўваць у форме звычайнага назальнага спрэю. Лекі ад лам патэнцыйна могуць не толькі лячыць кавід, але і прадухіляць захворванне, калі заражэнне здарылася не так даўно, піша ВВС.

Фота University of Reading

Пакуль што дзеянне прэпарата праверылі на грызунах. Жывёлы, інфіцыраваныя вірусам кавіду, цалкам ачунялі за шэсць дзён.

Служба грамадскай аховы здароўя Англіі ўжо называе новы спрэй адным з самых эфектыўных нейтралізатараў віруса кавіду, які быў пратэсціраваны ў гэтай структуры.

Каб атрымаць тыя самыя нанацелы, даследчыкі звярнуліся па дапамогу да ламы Фіфі, што жыве на ферме ў брытанскім універсітэце Рыдынга. Жывёле ўвялі маленькую і незаразную часцінку віруснага бялка, што прымусіла яе імунную сістэму вырабіць спецыяльныя малекулы. Пасля гэтага навукоўцы выбралі з крыві ламы патэнцыйна самыя эфектыўныя нанацелы, якія падыходзілі да структуры віруснага бялка нібыта ключ да замка. Нарэшце, даследчыкі размножылі гэтыя нанацелы ў лабараторных умовах.

Але ж чаму нанацелы такія эфектыўныя? Як і нашы ўласныя антыцелы, нанацелы ад лам прымацоўваюцца да вірусаў і бактэрый, што трапляюць у цела чалавека, і «пазначаюць» іх для астатніх элементаў імуннай сістэмы. Такая пазнака дапамагае імунцы зразумець, якія шкодныя агенты павінны быць знішчаныя. Што да новых нанацел, яны прымацоўваюцца да віруса кавіду асабліва моцна.

Чытайце таксама: 5 краін, што падчас пандэміі вяртаюцца да звычайнага жыцця і спраўляюцца лепей за Беларусь

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →