Улада

Праваабаронцу зь Нясьвіжу затрымалі праз 4,5 гады за абразу прэзыдэнта

Увесь гэты час Аляксандар Круты хаваўся ад правасудзьдзя.

Увесь гэты час Аляксандар Круты хаваўся, але нядаўна быў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА.

Крымінальную справу паводле арт. 368 КК распачалі ў траўні 2003 г. Нясьвіскаму праваабаронцу Аляксандру Крутому закідалі публічную абразу кіраўніка дзяржавы — нібыта ён распаўсюджваў улёткі зьняважлівага зьместу. Паводле словаў сп. Крутога ў іх было напісана наступнае: «Органы власти склоняются ко злу (творят зло)». Далей, паводле яго, было напісана: «Я кажу: Лукашенко ко злу не склоняется». «Ко» было напісана асобна, не мог зразумець праваабаронца, у чым тут абраза.

Пасьля таго, як распачалі справу, а сп. Крутога вызвалілі з пастарунку, ён зьбег і дагэтуль хаваўся ад праваахоўных органаў. Па словах яго сваякоў, Аляксандра на днях затрымалі ў Менску, адвезьлі ў Нясьвіж, дзе пратрымалі трое сутак. Цяпер ён знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА.

Рэдактар і выдавец незалежнай нясьвіскай газэты «Брама» Алесь Язьвінскі распавёў, што А. Круты з адукацыі фізык, працаваў на Міністэрства абароны, потым стаў прадпрымальнікам. Аднойчы яму не заплацілі за паслугу вялікую суму і гэта прывяло сп. Крутога да банкруцтва.

«Калі давялося мяняць пашпарт, то ён не меў нават на гэта неабходных грошай, так і не атрымаў дакумэнт» — узгадвае сп Язьвінскі і выказвае думку, што з гэтай прычыны нясьвіскі праваабаронца ня мог зьехаць за мяжу.

Паводле Язьвінскага, у Аляксандра Крутога ня склаліся адносіны зь менскімі праваабаронцамі, якія лічылі яго дзіваком. «Ён сапраўды пісаў свае звароты ў кіроўныя органы ў адвольнай форме, часам ужываючы саркастычныя выразы» — кажа выдавец «Брамы». Але ягоная праца, а браўся А. Круты ня толькі за палітычныя, але й за побытавыя справы, часта давала плён.

«Гэта бескампрамісны і валявы чалавек, меў вялікі архіў дакумэнтаў, бо не прапускаў ніводнага выпадку парушэньня правоў сваіх землякоў» — зазначыў сп. Язьвінскі.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч патлумачыў, што арт. 368 КК мае свой тэрмін даўніны, які, у залежнасьці ад цяжкасьці зьдзейсьненага правапарушэньня, можа складаць 2‑3 гады.

«Аднак трэба яшчэ высьветліць, ці знаходзіўся сп. Круты ў вышуку, бо ў такім разе ягоную справу мусілі прыпыніць».

Падрабязнасьці будуць вядомыя ў пачатку наступнага тыдня.

Каментары

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніколі ні ад каго не атрымлівалі скаргаў». Што вядома пра сітуацыю святара, якога судзяць у Шуміліне3

82-гадовы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн стаў прадзедам1

Арына Сабаленка трапіла на вокладку аўстралійскага Harper's Bazaar7

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?12

У Расіі расказалі пра паглынанне Беларусі як «элемент пасляваеннай рэальнасці»31

ЗША выдзяляюць Украіне апошні пры Байдэне пакет вайсковай дапамогі4

На будоўлі ў «Мінск-Свет» загінуў рабочы4

Канапацкая: Бабарыка — ідэйны прабацька пралубянскай нечысці, якая акапалася ў дарагіх офісах Варшавы і Вільні30

За прэтэнзіямі Трампа на Панаму, Канаду і Грэнландыю можа хавацца тонкі перамоўны разлік21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску

Галоўнае
Усе навіны →