Улада1414

Абхазія зноў просіць Беларусь прызнаць яе суверэнітэт

Выконваючы абавязкі прэзідэнта Абхазіі, спікер парламента Валерый Бганба накіраваў Аляксандру Лукашэнку ліст з просьбай разгледзець пытанне аб прызнанні Беларуссю суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Абхазія.

«Сучасная Рэспубліка Абхазія ў адпаведнасці са сваёй Канстытуцыяй — суверэнная дзяржава, якая, дамогшыся фактычнай незалежнасці, прарабіла значны шлях яе юрыдычнага афармлення. Ключавым момантам зацвярджэння міжнароднай правасуб'ектнасці Рэспублікі Абхазія стала прызнанне яе незалежнасці Расійскай Федэрацыяй 26 жніўня 2008 года», — цытуе ліст абхазскае дзяржаўнае інфармагенцтва Апсныпресс.

Бганба адзначае, што суверэнітэт і незалежнасць Абхазіі прызнаны такімі краінамі — членамі ААН, як Нікарагуа, Венесуэла і Науру. «Кажучы пра станаўленне дзяржаўнасці Абхазіі, неабходна адзначыць, што прызнанне Рэспублікі Абхазія цалкам упісваецца ў сучасныя рэаліі міжнародных адносін», — лічыць в.а. прэзідэнта Абхазіі. 

Пры гэтым ён адзначае гатоўнасць рэспублікі ў перспектыве далучыцца да Еўразійскага саюза. «Мы ўважліва сочым за дынамікай інтэграцыі паміж Рэспублікай Беларусь, Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Казахстан і спадзяёмся, што ў святле падзей Рэспубліка Беларусь, Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Казахстан ацэняць імкненне Рэспублікі Абхазія садзейнічаць інтэграцыйным працэсам, і з часам наша дзяржава будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве Еўразійскага саюза», — піша Бганба. 

Ён звяртае ўвагу на тое, што Беларусь і Абхазію «заўсёды звязвалі добрыя адносіны». «І сёння, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, паміж намі існуюць сувязі ў эканамічнай і гуманітарнай сферах. У прыватнасці, трактары, мэбля, вырабы лёгкай прамысловасці, прадукты харчавання, вырабленыя на беларускіх прадпрыемствах, у нас карыстаюцца вялікім попытам, — гаворыцца ў лісце. — Многія грамадзяне Рэспублікі Абхазія ў савецкі час атрымалі адукацыю ў ВНУ вашай краіны, маюць роднасныя сувязі з грамадзянамі Беларусі». 

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы зварот Абхазіі да ўлад Беларусі з просьбай аб прызнанні незалежнасці. Са свайго боку Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што рашэнне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі павінен прымаць беларускі парламент. 

У канцы 2008 года Абхазія і Паўднёвая Асеція афіцыйна звярнуліся ў Нацыянальны сход Беларусі з просьбай прызнаць іх незалежнасць. У лістападзе 2009-га група беларускіх парламентарыяў наведала Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію для азнаямлення з сітуацыяй на месцы. Па выніках паездкі дэпутаты падрыхтавалі даклад для кіраўніцтва Беларусі, які так і не быў апублікаваны. 

У кастрычніку 2013 года на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў Лукашэнка вярнуўся да гэтай тэмы, заявіўшы, што ў пытанні прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Беларусь зведала націск Захаду. «Нам сказалі: на наступны дзень пасля прызнання Беларуссю Абхазіі і Паўднёвай Асеціі вы пазбавіцеся абмену валют, ніводзін банк з вамі працаваць не будзе», — сказаў беларускі кіраўнік. 

Разважаючы на тэму, ці варта Беларусі цяпер прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асецію, Лукашэнка заявіў: «Цяпер мы прызнаем — адразу Грузія ўзрушыцца, узрушацца краіны, дзе ёсць тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Адразу Захад узаб'ецца. Расіі гэта трэба? Мы проста станем каталізатарам гэтай непатрэбнай тэндэнцыі».

Каментары14

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →