Нерухомасць110110

Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

артыкул абноўлены па стане на 1 мая 2019 года.

* * *

Кожны уласнік катэджа ў Драздах, элітным пасёлку на ўскрайку Мінска, можа лічыць сябе даляравым мільянерам.

Нават за нягеглыя дамы тут просяць амаль па паўтара мільёна. Зразумела, сёння за такія грошы катэдж не прадасі, гэта ілюзія. Але нават калі скінуць цану да $1 мільёна, атрымліваецца займальная арыфметыка.

На працягу апошняга дзесяцігоддзя ўчасткі для будаўніцтва катэджаў у Драздах, суседняй Веснінцы і за «Мінск-Арэнай» атрымалі больш за 100 прадстаўнікоў лукашэнкаўскай эліты.

Першыя катэджы будаваліся цэнтралізавана, а гаспадары расплачваліся крэдытнымі грашыма. Цяпер звычайна абыходзяцца сваімі сіламі. Будаўнікі ацэньваюць рэальныя ўкладанні ў такі дом як $40—200 тысяч, не больш — з улікам таго што ўся інфраструктура тут ужо была. Значыць, у кожнага з сотні наменклатуры і набліжаных асобаў чыстага прыбытку прыблізна на $1 мільён.

А агульны іх прыбытак тады — $100 мільёнаў. Хто ж гэтыя людзі, паіменна? Спіс, які друкуе «Наша Ніва» — адзін з найважнейных дакументаў нашай эпохі.

Адарванасць наменклатуры ад простых людзей можна назіраць і ў ментальным (згадай заяву міністра працы Марыяны Шчоткінай), і ў тэрытарыяльным плане.

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк (ён таксама ў гэтым спісе), лічыць што грамадству «неэтычна» ведаць пра дабрабыт чыноўнікаў. Але гэта не так.

Паводле Канстытуцыі, адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Беларусі з'яўляецца народ. Усе міністры і пракуроры — проста нанятыя на працу часовыя менеджары. Між тым рашэнні пра выдзяленні зямлі ў абыход заканадаўства не публікуюцца на Нацыянальным прававым партале. 

«Катэдж у Драздах» можна назваць як заўгодна — прывілей, бонус. Але перадусім гэта плата за лаяльнасць. Ніхто з сотні ні разу не выступіў з публічнай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі.

  1. Абельская Ірына — кіраўніца Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра
  2. Агееў Аляксандр — у свой час міністр энергетыкі
  3. Азаранка Вікторыя — тэнісістка
  4. Альшэўскі Віктар — мастак
  5. Алымаў Юрый — у свой час намеснік старшыні Нацбанка
  6. Андрэйчанка Уладзімір — старшыня палаты прадстаўнікоў
  7. Анфімаў Леанід — старшыня Дзяржкантролю
  8. Бамбіза Іван — у свой час віцэ-прэм’ер
  9. Бандарчук Таццяна — у свой час дырэктарка «Белдзяржцырка»
  10. Бардзюжа Мікалай — у свой час генеральны сакратар АДКБ, грамадзянін Расіі
  11. Бароўскі Аляксандр — у свой час кіраўнік «Белнафтахіма»
  12. Батура Барыс — у свой час старшыня Мінаблвыканкама
  13. Булыгін Сяргей — першы намеснік кіраўніка федэрацыі біятлона
  14. Вакульчык Валерый — старшыня КДБ
  15. Васілевіч Рыгор — у свой час генеральны пракурор
  16. Вашчанка Уладзімір — міністр па надзвычайных сітуацыях
  17. Галаванаў Віктар — у свой час міністр юстыцыі
  18. Герасіменя Аляксандра — прызёрка Алімпійскіх гульняў
  19. Грышын Аляксей — алімпійскі чэмпіён
  20. Гусараў Анатоль — генеральны дырэктар «Белавія»
  21. Давыдзька Генадзь — кіраўнік «Белай Русі»
  22. Дашчынскі Дзмітрый — прызёр Алімпійскіх гульняў
  23. Дражын Уладзімір — у свой час віцэ-прэм’ер
  24. Ермакова Надзея (два ўчасткі) — у свой час старшыня Нацбанка
  25. Ерын Леанід — у свой час старшыня КДБ
  26. Жылін Ігар — у свой час кіраўнік «Белнафтахіма»
  27. Зайцаў Вадзім — у свой час старшыня КДБ
  28. Зась Станіслаў — сакратар Рады бяспекі
  29. Захараў Міхаіл — хакейны трэнер
  30. Зінкевіч Уладзімір — мастак
  31. Зіноўскі Уладзімір — у свой час міністр эканомікі
  32. Іваноў Валерый — у свой час віцэ-прэм’ер
  33. Іванчанка Мікалай — у свой час намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
  34. Кабякоў Андрэй — у свой час прэм’ер-міністр
  35. Кадушка Мікалай — у свой час намеснік старшыні Нацбанка
  36. Казіятка Юрый — у свой час кіраўнік «Сталічнага тэлебачання»
  37. Калаўр Павел — старшыня Нацбанка
  38. Калінін Анатоль — у свой час віцэ-прэм’ер
  39. Камянкоў Віктар — у свой час старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда
  40. Канаплёў Уладзімір — у свой час старшыня палаты прадстаўнікоў
  41. Канюк Аляксандр — генеральны пракурор
  42. Качанава Наталля — кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта
  43. Кісель Рыгор — у свой час кіраўнік АНТ
  44. Корбут Мікалай Мікалаевіч — у свой час кіраўнік справаў прэзідэнта
  45. Косінец Аляксандр — у свой час кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
  46. Кудравец Алена — дырэктар «Беларускай калійнай кампаніі»
  47. Куляшоў Анатоль — у свой час міністр унутраных спраў
  48. Кушнір Антон — алімпійскі чэмпіён
  49. Курачкін Генадзь — у свой час міністр архітэктуры і будаўніцтва
  50. Ладуцька Мікалай — у свой час старшыня Мінгарвыканкама
  51. Латыпаў Урал — у свой час кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
  52. Ляпарская Ірына — трэнерка па мастацкай гімнастыцы
  53. Лузгін Мікалай — у свой час намеснік старшыні Нацбанка
  54. Макей Уладзімір — міністр замежных спраў
  55. Мальцаў Леанід — у свой час старшыня Памежнага камітэта і сакратар Рады бяспекі
  56. Мартынаў Сяргей — у свой час міністр замежных спраў
  57. Маскевіч Сяргей — у свой час міністр адукацыі
  58. Матусевіч Міхаіл — у свой час віцэ-спікер савета рэспублікі
  59. Мацюшэўскі Васіль — у свой час першы віцэ-прэм’ер
  60. Міхневіч Наталля — прызёр Алімпійскіх гульняў
  61. Міцкевіч Валерый — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
  62. Мясніковіч Міхаіл — спікер савета рэспублікі
  63. Навіцкі Алег — касманаўт
  64. Навіцкі Генадзь — у свой час прэм’ер-міністр
  65. Наскевіч Іван — старшыня Следчага камітэта
  66. Навумаў Уладзімір — у свой час міністр унутраных спраў
  67. Нявыглас Генадзь — у свой час кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
  68. Папкоў Аляксандр — у свой час віцэ-прэм’ер
  69. Папоў Вадзім — у свой час старшыня палаты прадстаўнікоў
  70. Патупчык Уладзімір — у свой час міністр энергетыкі
  71. Паўлаў Міхаіл (памёр) — у свой час старшыня Мінгарвыканкама
  72. Паўлоўскі Аляксандр — у свой час старшыня Памежнага камітэта
  73. Поўны Фёдар — святар
  74. Пракаповіч Пятро (два ўчасткі) — у свой час віцэ-прэм’ер, старшыня Нацбанка
  75. Праляскоўскі Алег — у свой час міністр інфармацыі
  76. Пяткевіч Наталля — у свой час намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
  77. Радзькоў Аляксандр — у свой час памочнік прэзідэнта, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
  78. Ракавец Аляксандр — банкір
  79. Рапота Грыгорый — дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы, грамадзянін Расіі
  80. Рачкоўскі Ігар — у свой час старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта
  81. Румас Сяргей — прэм’ер-міністр
  82. Румо Алег — доктар
  83. Русы Міхаіл — у свой час віцэ-прэм’ер
  84. Русецкі Анатоль — у свой час кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук
  85. Рыбакоў Валянцін — намеснік міністра замежных спраў, у свой час памочнік прэзідэнта
  86. Селязнёў Аляксандр — у свой час міністр архітэктуры і будаўніцтва
  87. Сідорскі Сяргей — у свой час прэм’ер-міністр
  88. Сукала Валянцін — старшыня Вярхоўнага суда
  89. Сухарэнка Сцяпан — у свой час старшыня КДБ
  90. Сямашка Уладзімір — у свой час віцэ-прэм’ер
  91. Сянько Уладзімір — у свой час намеснік старшыні Нацбанка
  92. Тапузідзіс Павел — бізнэсмен
  93. Таўпянец Эдуард — у свой час першы намеснік міністра энергетыкі
  94. Ткачоў Сяргей — у свой час памочнік прэзідэнта
  95. Тозік Анатоль — у свой час віцэ-прэм’ер
  96. Уцюрын Андрэй — у свой час намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі
  97. Федарцоў Аляксандр — у свой час першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда
  98. Харкавец Андрэй (памёр) — у свой час міністр фінансаў
  99. Цалко Уладзімір — у свой час міністр прыродных рэсурсаў
  100. Цяцерын Сяргей — тэнісны трэнер
  101. Чыж Юрый — бізнэсмен
  102. Шаеў Валянцін — у свой час старшыня Следчага камітэта
  103. Шакуцін Аляксандр — бізнэсмен
  104. Шаўцоў Віктар — бізнэсмен
  105. Швед Андрэй — старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
  106. Шпілеўскі Аляксандр — у свой час старшыня мытнага камітэта
  107. Шуневіч Ігар — міністр унутраных спраў
  108. Шэйман Віктар — кіраўнік справаў прэзідэнта
  109. Шэпель Алег — старшыня Паралімпійскага камітэта
  110. Шчоткіна Мар’яна — віцэ-спікер Савета рэспублікі
  111. Якабсон Аляксандр — у свой час кіраўнік Дзяржкантролю
  112. Ярмоленка Анатоль — спявак
  113. Ярмошына Лідзія — старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Апроч таго, міністр аховы здароўя Васіль Жарко, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў і старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка займелі ў Драздах вялізныя кватэры, якія не траплялі ў агульны продаж.

Каментары110

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →