Меркаванні99

Віталь Цыганкоў. Мая (і ваша?) ідэальная Беларусь

Рамантычны тэкст пра Беларусь будучыні, які не прагучаў з трыбуны Дня волі.

За некалькі дзён да Дня Волі да мяне зьвярнуўся лідэр адной з палітычных арганізацыяў з прапановай напісаць тэкст, які, як меркавалася, прагучыць з трыбуны сьвяточнага мітынгу.

Задачай было напісаць узвышанае эсэ пра будучую «ідэальную» Беларусь, у якой хацелася б жыць. Тэкст, не прывязаны ні да якой ідэалёгіі, які б станоўча быў успрыняты людзьмі з самымі рознымі палітычнымі поглядамі. Таксама немалаважнай умовай было, каб гэты тэкст добра ўспрымаўся на слых, бо ён мусіў зачытвацца з трыбуны рознымі людзьмі па аднаму абзацу.

Я напісаў. Я ўклаў у тэкст у сваю душу, усё, што я адчуваю пра Беларусь і жыцьцё. Але атрымалася так, што сцэнар у арганізатараў зьмяніўся і гэты тэкст аказаўся непатрэбным. Я ні ў якім разе не пакрыўдзіўся, і сёньня хачу прапанаваць яго вашай увазе. Вось гэты тэкст — уявіце, што вы чытаеце яго на Дзень Волі з высокай трыбуны перад шматтысячным сходам.

«Сёньня, зьвяртаючыся да гераічнага чыну нашых папярэднікаў, якія зрабілі першыя крокі ў заснаваньні незалежнай Беларусі — мы заяўляем, што зробім усё магчымае, каб пабудаваць свабодную і дэмакратычную Беларусь будучыні.

Краіну, у якой найвышэйшай каштоўнасьцю будзе чалавек, ягоныя правы і свабоды. Законы і дзеяньні дзяржаўных структур павінны быць накіраваныя найперш на тое, каб выконваць, абараняць і пашыраць правы і свабоды грамадзян. Краіну, дзе асноўная мэта ўлады і грамадзтва — раскрыць творчы патэнцыял чалавека, стварыць такія ўмовы, каб свабода і разьвіцьцё асобы гарманічна супадала з інтарэсамі грамадзтва і дзяржавы.

Краіну, у якой канстытуцыйна замацаваныя незалежнасьць і падзел уладаў, дзе выканаўчая ўлада ня ўмешваецца ў дзейнасьць судовай і заканадаўчай. Дзе грамадзяне самі непасрэдна выбіраюць кіраўнікоў сваіх раёнаў, абласьцёў, дэпутатаў парлямэнту і вышэйшую асобу дзяржавы на свабодных, празрыстых і дэмакратычных выбарах, справядлівасьць якіх ніхто ў краіне і сьвеце не ставіць пад сумнеў.

Краіну, дзе суды рэальна незалежныя, і таму судзьдзі лічаць, што лепш адпусьціць вінаватага, чым асудзіць невінаватага. Дзе ў месцах зьняволеньня створаныя чалавечыя ўмовы, які не прыніжаюць годнасьць асобы. Дзе ўсе аднолькава роўныя перад законам, праваахоўныя структуры падуладныя і падсправаздачныя грамадзтву, і не лічаць сябе асаблівай кастай.

Краіну, у якой права прыватнай уласнасьці непарушна, а органы ўлады закліканыя максымальна спрыяць разьвіцьцю эканамічнай актыўнасьці грамадзян. Краіну са свабоднай канкурэнцыяй, з эканомікай, адкрытай для інвэстыцый і адказнага замежнага капіталу, у якой цэняць працоўную этыку, наватарства, вынаходніцтва, і дух прадпрымальніцтва.

Краіну, у якой не пануе ніякая палітычная ідэалёгія, акрамя павагі да нацыянальнай гісторыі, сымбаляў, мовы, і культуры. Дзе ўсе рэлігійныя канфэсіі роўныя перад законам і аддзеленыя ад дзяржавы. Дзе большасьць людзей добраахвотна прымае ўдзел у грамадзянскай і палітычнай дзейнасьці, у жыцьці сваёй супольнасьці, бо лічаць, што паляпшэньні ў краіне залежаць перш за ўсё ад іх саміх.

Краіну, дзе дзяржава ўсяляк спрыяе разьвіцьцю беларускай мовы і культуры, дзе не існуе цэнзуры і чорных сьпісаў, дзе сродкі масавай інфармацыі свабодныя і не прыналежаць дзяржаве. Дзе школьная адукацыя выхоўвае гарманічна разьвітых і незалежных асобаў, а ўнівэрсытэты зьяўляюцца крыніцай глыбокіх ведаў, прытулкам свабоднага духу і творчага крытычнага мысьленьня.

Краіну, у якой хочацца жыць, тварыць і разьвівацца!»

Каментары9

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →