Меркаванні1515

Віктар Марціновіч: Восем гадоў нам расказвалі бязлітасную казку пра ўладу

Віктар Марціновіч на budzma.by піша пра серыял «Гульня тронаў», які аказаўся надзвычай актуальным і тлумачыць выклікі сучаснасці.

8 гадоў нам расказвалі бязлітасную казку пра ўладу: пра згвалчаную прынцэсу, пра прыгожага каралевіча ў выгнанні, пра разбэшчаную мілфу, яе дзеўбанутага ў галаву сынка і закаханага ў яе брата.

Праз сваю жорсткасць гэтая казка зрабілася самым папулярным культурным прадуктам за ўсю гісторыю чалавецтва, прадвызначыўшы шляхі, па якіх разгортваецца папулярны кінематограф.

Яна зрабілася такой папулярнай менавіта таму, што, будучы прыдумкай, аказалася надзіва падобнай да жыцця. «Гульня тронаў» казала нам пра «Брэкзіт», перамогу Трампа нашмат больш дакладна, чым навіны. Бо, калі фаловіць логіку каментатараў навінаў з нашага свету, перамагчы мусіла прыстойная Хілары Клінтан, што казала правільныя рэчы. Але жыццё выявілася структураваным паводле лютай логікі Джорджа Марціна, дзе такія, як Хілары, маюць вельмі невялікі шанец.

Цяпер Джорджу Марціну наканавана зрабіць фінальны, самы важны ход. І я ўяўляю сабе выбар, перад якім ён сцішыўся.

Гэта выбар паміж жаданнем змяніць гэты свет сваім талентам. І жаданнем паказаць гэты свет праўдзіва, ва ўсім ягоным вычварстве.

У першым варыянце ў шостай серыі трэба паказаць сцэнар будучыні, у якім было б хаця б якое месца для справядлівасці. У другім варыянце трэба даць волю крываваму вар’яцтву Дэйнэрыс. У першым выпадку цябе хутчэй за ўсё засмяюць чытачы і прыхільнікі. У другім выпадку ты будзеш адказны за

тое, што ў тваім сусвеце — як і ў нашым — дабро ніколі не перамагае. І ніякай надзеі ты нікому не пакідаеш. Сцвярджаючы «справядлівасць» такога раскладу. Бо як можна спадзявацца на перамогу «харошых» герояў у сусветнай палітыцы, калі нават у казках яны церпяць паразу?

Калі Марцін абірае шлях павучання, дык Джон Сноў, Тырыён Ланістэр і Шэры Чарвяк (чувак у чорным, камандзір арміі Бездакорных) мусяць аб’яднацца і разам уламіць Дэйнэрыс. Бо тая, спаліўшы горад з мірнымі жыхарамі, натуральна, перакрочыла ўсе межы.

Раней у «Гульні тронаў» была адна падлюка: Серсэя, цяпер Серсэя загінула, і яе месца заняла тая, што была асноўным яе ворагам.

У прынцыпе, любы таленавіты сцэнарыст знітуе гэтую лінію, хай сабе Шэры Чарвяк наўрад ці падтрымае змову, бо ён сам замазаўся ў бязвіннай крыві, нанёсшы першы ўдар па ворагу, што апусціў зброю. Але каб знішчыць маці драконаў, хопіць і аднаго Тырыёна, хай сабе ён у яе, здаецца, закаханы (няма больш бязлітасных істот, чым былыя закаханыя, што расчараваліся ў табе); Пасля гэтага мусіць быць «круглы стол» з удзелам усіх, што засталіся жывымі, «жалезны трон», натуральна, мусіць быць разбураны. І ў каралеўствах мусіць адбыцца нешта кшталту дэмакратычных выбараў. У якіх пераможа ўсеагульны любімчык Джон Сноў ці меней распіяраны Джэндры (бастард караля Роберта, што працаваў кавалём).

У гэтым выпадку «Гульня тронаў» ператворыцца ў падручнік па філасофіі палітыкі, дадатак да «Банальнасці зла» Ханны Арэндт і «Дыялектыкі Асветніцтва» Харкхаймера і Адорна.

Расчараваны стогн мільёнаў, што сачылі за серыялам, у гэтым выпадку забяспечаны, бо а) занадта прадказальна, б) занадта павучальна (асабліва са «свабоднымі і справядлівымі» выбарамі), с) занадта далёка ад жыцця, у якім такіх фіналаў не бывае.

Другі генеральны сцэнар: Дэйнэрыс падпарадкоўвае сабе закаханага ў яе слімака Джона Сноў (ужо!), Дэйнэрыс запалохвае ці аблашчвае амаль закаханага ў яе Тырыёна (тут шмат работы), Дэйнэрыс узгадоўвае ўжо пазначаную ў Шэрым Чарвяку нематываваную жорсткасць і робіць яго сваім Дзясніцам у выпадку, калі Тырыён вагаецца. І пасля таго ўсталёўвае надзейную, прыгожую дыктатуру з рабаўладальніцтвам і элементамі датракійскага варварства, ад якога паспела пацярпець сама і якое, гледзячы па пятай серыі, паспела арганічна засвоіць.

У гэтым выпадку «Гульня тронаў» зробіцца выказваннем пра нізкую чалавечую прыроду, фатальную немагчымасць перамогі і тое, што, каб звергнуць Дракона (ці Серсэю), трэба самому зрабіцца Драконам (ці Серсэяй).

Здаецца, апошняе драматургічнае выказванне на гэты конт было зробленае ў 1944-м годзе Яўгенам Шварцам і ідзе на сцэнах дагэтуль.

Паглядзім, ці здолее Джордж Марцін стварыць нешта, што выскачыць за межы гэтага простага выбару: застанецца падобным на жыццё і пры гэтым дапусціць, што дабро камусьці ўсё яшчэ патрэбнае.

Каментары15

Украінцы выбілі расіян ад Купянска

Украінцы выбілі расіян ад Купянска

Усе навіны →
Усе навіны

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы выбілі расіян ад Купянска

Украінцы выбілі расіян ад Купянска

Галоўнае
Усе навіны →