Грамадства

17-гадовага Мікіту Залатарова з Гомеля пакаралі 5 гадамі выхаваўчай калоніі за «масавыя беспарадкі»

22 лютага суддзя Дзмітрый Дэбой вынес прысуд па крымінальнай справе за «масавыя беспарадкі». 17-гадовы Мікіта Залатароў пакараны 5 гадамі выхаваўчай калоніі, паведамляе «Радыё Свабода».

26-гадовы Дзмітрый Карнееў пазбаўлены волі на 8 гадоў. 29-гадовы Леанід Кавалёў пакараны 6 гадамі калоніі.

Пракурор Яўген Фартушняк прасіў для абвінавачаных: Залатарову — 6 гадоў, Кавалёву — 7 гадоў, Карнееву — 8 гадоў калоніі.

Усе трое, па словах пракурора, адрэагавалі на заклікі з тэлеграм-каналаў і таму ўзялі ўдзел у «масавых беспарадках», якія суправаджаліся «пагромамі, падпаламі, збройным супрацівам прадстаўнікам улады».

Мікіта Залатароў хварэе на эпілепсію. Ягоны бацька расказваў журналістам, што Мікіту білі ў міліцыі і СІЗА. На гэта адвакат падаваў скаргу, але органы не знайшлі складу злачынства.

Адвакаты ў сваіх выступах зазначалі, што ў дзеяннях іх падабаронных няма складу злачынства паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, дзе масавыя беспарадкі звязаныя з «пагромамі, падпаламі, наўмысным знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам».

Карнеева, Кавалёва і Залатарова вінавацілі ў масавых беспарадках, гвалце над міліцыяй, незаконных дзеяннях з гаручымі рэчывамі («кактэйлі Молатава»), а Леаніда Кавалёва — яшчэ і ва «ўцягванні непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства».

Паводле версіі следства, Кавалёў вырабіў два кактэйлі Молатава, перавёз іх у цэнтр горада і схаваў у адным з двароў. Увечары 10 жніўня ён прыехаў у раён правядзення пратэсных мітынгаў, дзе знайшоў выканаўцаў свайго плана — 26-гадовага жыхара Добруша Карнеева і 16-гадовага (на той момант) Залатарова. Мужчына перадаў новым знаёмым кактэйлі Молатава для таго, каб яны падпалілі сцяну якога-небудзь дома, а затым стаў пераконваць іх здзейсніць больш радыкальныя дзеянні — падпаліць гарадскі аўтобус ці аўтазак. Па дарозе маладыя людзі сустрэлі вайскоўцаў вайсковай часткі 5525 і кінулі кактэйлі ў іх бок. Пляшка ўпала каля вайскоўцаў і разбілася аб асфальт. Карнееў і Залатароў уцяклі — іх затрымалі пазней. А Кавалёва ў гэты ж вечар.

У сваіх паказаннях Кавалёў сцвярджаў, што пляшкі былі не ў яго, а ў Карнеева і Залатарова. Дзмітрый Карнееў жа пераконваў суд, што яго і Залатарова прымушаў падпальваць і кідаць пляшкі Кавалёў. Залатароў спачатку адмаўляўся ад дачы паказанняў, а затым распавёў, што менавіта Карнееў прымушаў яго кінуць бутэльку.

Каментары

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам5

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Усе навіны →
Усе навіны

Дзермант заклікае расследаваць знешні фактар, які стаіць за дзейнасцю Бондаравай8

Мінчук, у якога да 38 гадоў ужо 15 судзімасцяў, прыйшоў на працу і скраў ноўтбук2

Палітвязень Мікалай Хіла аказаўся супрацоўнікам дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі3

Арыштаваны дом Цапкалаў зноў паспрабуюць прадаць на таргах. Цану значна знізілі1

Затрыманы ў Беларусі японец — трэвел-блогер «Этэру»1

Атлусценне стане маркерам беднасці? Многія селебрыці рэзка худзеюць на фоне папулярнасці «Аземпіка»7

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі7

Беларускі блогер Улад Бумага трапіў на прамую лінію да Пуціна і моцна прагнуўся перад ім25

Гродзенец вырабляе незвычайныя дошкі для сервіроўкі і ўпрыгожвае іх сапраўднымі кветкамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам5

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Галоўнае
Усе навіны →