Грамадства

18-гадоваму жыхару Магілёва далі два месяцы арышту за палітычныя надпісы на асфальце

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Магілёва вынесены прысуд 18-гадоваму Сяргею Турунову, якога прызналі вінаватым у псаванні маёмасці і нанясенні шкоды дарожна-маставому прадпрыемству на суму 56 рублёў 73 капейкі.

Ілюстрацыйнае фота

Хлопец у адным са спальных раёнаў гораду ў разгар леташніх пратэстаў напісаў фарбай на асфальтавым пакрыцьці і лесьвіцы лічбы «З%» і «80%». У яго дзеяньнях угледзелі злачынства і абвінавацілі ў парушэньні 341 артыкулу Крымінальнага кодэксу («Апаганьваньне і псаваньне маёмасьці»), паведамляе Радыё Свабода.

11 сакавіка судзьдзя Аксана Ратнікава ў судзе Ленінскага раёну Магілёва пастанавіла пакараць Турунова 2 месяцамі арышту і прысудзіла выплаціць шкоду камунальнаму прадпрыемству. Цягам 10 дзён абвінавачаны мае права абскардзіць прысуд, што ён і будзе рабіць. Пакуль жа вырак не набыў моц. Тыя 10 дзён адведзены на пагашэньне пазоўных патрабаваньняў.

Сваю віну Турунаў прызнаў і раскаяўся, разам з тым не пагадзіўся, што расьпісваў ходнікі з групай асобаў. Паводле яго, надпісамі ён выказваў нязгоду з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў. Адвакатка прасіла суд аб паблажцы падабароннаму, зазначыўшы, што ён пакутуе ад псыхічнага расстройства.

Дзяржаўнае абвінавачаньне прасіла асудзіць Турунова на 3 месяцы арышту. Пракурорка адзначыла, што падсудны ня выплаціў шкоду камунальнаму прадпрыемству, а значыць, не ўсьвядоміў віны і не раскаяўся. Паводле яе, надпісы былі нанесеныя ў грамадзкім месцы і іх маглі бачыць іншыя асобы. Акрамя таго, пасудны быў нападпітку, што абцяжарвае віну.

Як вынікае з матэрыялаў справы, абвінавачаны зрабіў злачынства ў стане алькагольнага ап’яненьня ў групе нявызначаных асобаў у ноч з 14 на 15 жніўня. Хлопца затрымаў старшы прапаршчык унутраных войск Яўген Марчанка, які выклікаў міліцыю.

Турунова спачатку аштрафавалі за знаходжаньне ў грамадзкім месцы ў стане алькагольнага ап’яненьня, а ў канцы лістапада 2020 году супраць яго распачалі крымінальную справу за псаваньне маёмасьці. За прамінулы час ад надпісаў мала што засталося. Пакараньне для Турунова пачнецца з моманту ягонага затрыманьня.

Падрабязней пра абставіны справы чытайце:
У Магілёве судзяць 18-гадовага хлопца за надпісы на асфальце, якія даўно змыліся

Каментары

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў8

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →