Гісторыя1010

Яна была ізгоем пры жыцці, сёння яе выявамі ўпрыгожваюць мадэльнае адзенне і гадзіннікі

Калі б яна паднялася з магілы, яна б не паверыла. Пры жыцці гэтую тулягу з-пад Слуцка лічылі дзівачкай, цяпер яе імя трапіла ў «Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва». Адзінае ад Беларусі. Але чаму? Што ў творах Кіш такога?

Алена Кіш. Ліст да каханага. 1930-я гады. 

Час вандроўных мастакоў

У першай палове ХХ стагоддзя па Беларусі хадзіла шмат самадзейных мастакоў-вандроўнікаў. Яны грукалі ў дзверы і прапаноўвалі стварыць упрыгожанне для хаты шаноўных гаспадароў — маляваны дыван.

Але Драздовіч быў далёка не адзіны ў сваім рамястве, чыё імя мы ведаем. Гісторыя захавала імя яшчэ адной прадстаўніцы вандроўнай «мастацкай школы» і толькі адзін яе фотаздымак. Звалі гэтую жанчыну Алена Кіш. Жыццё мастачкі — прыклад нешчаслівага жыцця творцы і справядлівасці, якая прыходзіць толькі пасля смерці. 

А замуж выйшла толькі адна

Алена Кіш нарадзілася ў мястэчку Раманава (цяпер — аграгарадок Леніна ў Слуцкім раёне) ці то ў 1889, ці то ў 1896 годзе — дакладных звестак няма. На пачатку ХХ стагоддзя гэтае мястэчка было даволі вялікае: 260 двароў і каля 1500 жыхароў.

Алена Кіш. WIKIMEDIA COMMONS

Сям’я была шматдзетнай: старэйшы Мітрафан, пасля Алена, пасля — яшчэ шэсць дзяцей. Даследчыкі лічаць, што мастацкі талент Кіш — гэта сямейнае. Бацька майстраваў, брат Мітрафан быў вядомым у сваёй мясцовасці цесляром, дапамагаў аднаўляць роспісы ў царкве. Сёстры таксама добра малявалі. Дарэчы,

Бульба, сала ці яйкі

Алена Кіш пачала маляваць дываны ў 1930-я гады, каб пракарміць сябе і дапамагчы сям’і. Бо часы былі няпростыя. З прыходам савецкай улады і перайменаваннем роднай вёскі Раманава, назва якой нагадвала бальшавікам пра царскую дынастыю, пачаліся эксперыменты з калектывізацыяй, якія на пачатку 1930-х выклікалі голад у многіх раёнах СССР.

Алена малявала там, куды можна было дайсці пешшу. Старое паліто ў латках, на нагах — галёшы, за плячыма — мех з фарбамі. Мастачка хадзіла з хаты ў хату, шукала замовы, дамаўлялася пра кошт: бульба, збажына, сала ці яйкі. Калі гаспадары пагаджаліся, мастачка заставалася жыць у той хаце, пакуль не скончыць працу.

Алена Кіш. Рай. 1930-я.

Такі лад жыцця ў кансерватыўнай вёсцы не ўхвалялі. Алену называлі «каўрыхай», «гультайкай», «вар’яткай» (апошняе — яшчэ і з прычыны таго, што Кіш надта ж шкадавала катоў ды сабак).

Дываны-аповеды

Адметнасць наіўных мастакоў, прызнаных геніямі, што яны малююць не статычны нацюрморт або пейзаж, а гісторыю.

«Рай» — зусім не рэлігійны, але дзівосны і прывабны. Тыгры і львы, якіх жыўцом не бачылі ні творца, ні яе замоўцы. Мяккія цёплыя джунглі, нетутэйшыя птушкі. Таму і гэты «Рай» — месца, куды не мог бы трапіць звычайны савецкі калгаснік, але куды вельмі хацелася перанесціся хаця б у думках.

Алена Кіш. Дзева на водах. 1930-я.

Нягледзячы на невялікую разнастайнасць сюжэтаў, мастачка не любіла паўтарацца: калі замоўца прасіў дыван такі ж, як бачыў у кагосьці, дык казала, што лепей крыху падумае і намалюе такі дыван, якога ні ў каго не будзе. 

Ела не свой хлеб

У 1949 годзе Алена Кіш утапілася — кажуць, ці то пра самагубства, ці то пра няшчасны выпадак: несла дровы, паслізнулася на кладцы і ўпала ў раўчук.

Вялікі Басалыга

Працы Алены Кіш адшукаў і вярнуў да жыцця мастак Уладзімір Басалыга. У дзяцінстве ён часта бываў на Случчыне ў бабулі і дзядулі і там у вясковых хатах бачыў на сценах дзівосныя маляванкі, якія нагадвалі яму старонкі казак. І гэтыя старонкі паўтараліся з хаты ў хату, быццам бы казка была адна і тая самая.

Фарбы на маляванках выцвілі ці абляцелі, палатно было сапсаванае брудам ці гноем, краі абтрапаліся. Разам з жонкай Уладзімір Басалыга адрэстаўраваў маляванкі, вярнуў ім казачны выгляд.

Пазней артыкул пра Кіш з’явіўся ў «Сусветнай энцыклапедыі наіўнага мастацтва», прысвечанай стагоддзю творчай дзейнасці Анры Русо. Гэта было прызнанне на міжнародным узроўні — і так атрымалася, што не толькі для Алены Кіш, а і для ўсяго наіўнага мастацтва нашай краіны.

Русалкі клічуць

Сёння з выявамі яе маляванак выпускаюць адзенне, упрыгожанні і наручныя гадзіннікі — дзівосныя львы і тыгры больш не замкнёныя ў хатах. Яны на волі і падарожнічаюць па-за межамі Случчыны.

Фота са старонкі Facebook Максіма Осіпава

А пісьменніца Зараслава Камінская напісала выдатную аповесць «Русалкі клічуць», прысвечаную творчасці Кіш.

Каментары10

  • Žvir
    07.07.2024
    Takaja pryhožaja žančyna, a zastalasia adna. Nia dziva, u toj čas joj bylo nie znajsci adpaviednasci, blizkaj ūzroūniu jejnaj duchoūnasci, miarkuju, što zusim. Chto i byū - dyk taksama slyū dzivakom. A tut - kožny maliunak, heta apoviesc`, i apoviesc` biaskoncaja...

    I adkuļ joj heta bylo dadziena, bačyc` i adčuvac` toje, što nichto nia moh ni ūbačyc`, ni adčuc`, ni vyjavic`? Što/Chto nadzialiaje liudziej pryznačeņniem, kab dac` šaniec inšym, chto naūkol - hluchim, sliapym i durnym ?
  • дочка Максима Дизайнера
    07.07.2024
    чакаем на
    Алесь Пушкін
  • аматару зп
    07.07.2024
    Жір, месца светніка светы занята дауно )

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →